Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Мека перад штогадовым хаджам у Саудаўскай Аравіі Мека перад штогадовым хаджам у Саудаўскай Аравіі 

Лаўрэат Прэміі Ратцынгера: казаць пра іслам становіцца ўсё цяжэй

Акадэмічная дыскусія пра іслам становіцца ўсё больш складанай: любая гістарычная ці нават філалагічная крытыка сёння ўспрымаецца як прыкмета ісламафобіі, - папярэдзіў прафесар Рэмі Браге, філосаф рэлігіі і лаўрэат Прэміі Ратцынгера.

Аляксандр Амяльчэня - Vatiacan News

Даследчык падкрэсліў, што тэрмін ісламафобія сёння выконвае ролю своеасаблівага пудзіла або дымавой завесы, якая павінна перашкаджаць яснаму бачанню рэчаіснасці. Кожнага, хто адважваецца выказаць хоць найменшае пярэчанне супраць ісламу, адразу ж абвінавачваюць у ісламафобіі. Такі ж лёс напаткаў тых, хто не верыць у тое, што Мухамед быў прарокам, а бачыць у ім толькі здольнага палітыка або вайскоўца.

Праблема неапраўданага выкарыстання тэрміна ісламафобія – адна з тэм новай кнігі Sur l'islam прафесара Браге, які, падсумоўваючы свае шматгадовыя даследаванні, хацеў сінтэтычна і даступна расказаць заходняму чытачу, што такое іслам.

У размове з італьянскім парталам La Nuova Bussola Quotidiana французскі філосаф прызнаўся, што адважыўся задумацца над рэдка задаваным пытаннем пра мэту ісламу. Гэта, як адзначыў ён, заваёва ўсяго свету, не абавязкова шляхам гвалту, з мэтай звароту ўсіх падданых.

На пытанне пра розніцу паміж ісламам і ісламізмам прафесар Браге адзначыў, што ў іх па сутнасці адна і тая ж мэта: прымусіць усе народы прызнаць іслам найлепшай з рэлігій, адзінай сапраўднай рэлігіяй, каб усе перайшлі ў яго.

Ісламізм – гэта нецярплівы, бязладны, нязграбны іслам, які хоча паскорыць справу насіллем. Іслам ведае і іншыя формы, якія часова прыстасоўваюцца да заходніх інстытутаў і выкарыстоўваюць еўрапейскія прынцыпы для іх звяржэння. Ісламізм не рацыянальны, таму што ён рызыкуе падняць трывогу. Больш асцярожныя тактыкі, якія выклікаюць менш падазрэнняў і ўмеюць маніпуліраваць людзьмі, больш эфектыўныя ў доўгатэрміновай перспектыве, - лічыць французскі філосаф.
 

26 чэрвеня 2023, 12:26
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930