Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tempo di minuetto
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Кнігу Бэнэдыкта XVI “перапісалі” для шырокага кола чытачоў

Нямецкі псіхіятр, тэолаг, аўтар бестселераў і былы дарадца кардынала Ёзэфа Ратцынгера Манфрэд Лютц выдаў класічную кнігу Бэнэдыкта XVI з 1968 года для шырокага кола чытачоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму штотыднёвіку Vorarlberger KirchenBlatt ён сказаў: “Новая версія Уводзін у хрысціянства, зацверджаная асабіста Бэнэдыктам XVI перад смерцю, з’яўляецца рэакцыяй на небяспеку таго, што крызіс Каталіцкага Касцёла, які асабліва відавочны ў Германіі цягне ў бездань само хрысціянства”.

Рэдактар папулярнай версіі лічыць, што такая кніга цяпер патрэбна хрысціянам, “якія ўжо не ведаюць, у што яны сапраўды вераць, і атэістам, каб зразумець хрысціянскія асновы еўрапейскага грамадства”.

Уводзіны ў хрысціянства Ёзэфа Ратцынгера, перакладзеная амаль на ўсе мовы свету, “была бліскуча напісанай кнігай маладога тэолага, якая стала сусветным бестселерам, таму што зрабіла хрысціянскую веру зразумелай сучасным людзям”, - заўважыў нямецкі тэолаг, які таксама быў дарадцам Яна Паўла ІІ у Папскай акадэміі жыцця.

Лютц нагадаў, што праца паўстала з цыкла лекцый і была арыентавана на навукоўцаў. Са згоды Папы-эмерыта ён перапрацаваў Уводзіны для больш шырокай аўдыторыі – без навуковага апарату, “тэалагічных тупікоў”, крытычна разгледжаных Ратцынгерам, і замежных слоў, якія было б цяжка зразумець. “Але ўвесь змест кнігі захаваўся. Каб зрабіць яе агульназразумелай, я загадаў свайму цырульніку прачытаць яе крытычна”, - прызнаўся тэолаг.

Рэдактар новай версіі пацвердзіў, што нават “разумныя атэісты” баяцца паступовага “выпарвання” хрысціянства, якое па-ранейшаму з'яўляецца асновай каштоўнасцей заходняга грамадскага ладу. Ён спаслаўся на нямецкага філосафа Юргена Хабермаса, які заклікае “захаваць пераклады” юдэа-хрысціянскай канцэпцыі “вобразу Бога” для абгрунтавання канцэпцыі чалавечай годнасці.

“Многія людзі сёння не ведаюць, што ідэя роўнай годнасці кожнага чалавека заваявала свет толькі дзякуючы хрысціянству”, - звярнуў увагу Лютц. Акрамя таго, хрысціянскім “вынаходствам” стала спачуванне, таму што ў старажытных грэкаў і рымлян не было спачування да слабых.

Лютц падкрэсліў, што Уводзіны ў хрысціянства Ратцынгера не пастарэлі, нягледзячы на тое, што кнізе больш за паўстагоддзя. “Гэты тэкст па-ранейшаму дыхае аптымізмам маладога тэолага неўзабаве пасля ІІ Ватыканскага Сабору, але яго прадказанні цвярозыя і часам чытаюцца сёння так, што дух захоплівае”, - сказаў ён.

“Калі б заўтра атэіст спытаў мяне, што яму варта прачытаць, каб даведацца, што такое хрысціянская вера, я б без ваганняў парэкамендаваў яму Кароткія ўводзіны ў хрысціянства для ўсіх”, - дадаў рэдактар папулярнай версіі кнігі Бэнэдыкта XVI.
 

01 чэрвеня 2023, 12:13
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930