Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Матэа Дзупі падчас Імшы на заканчэнне асамблеі італьянскага епіскапату Кардынал Матэа Дзупі падчас Імшы на заканчэнне асамблеі італьянскага епіскапату  (Vatican Media)

Кардынал Дзупі: мірная місія ва Украіне ад імя Езуса

Падчас гаміліі ў базіліцы святога Пятра італьянскі кардынал Матэа Дзупі распавёў пра сваю мірную місію ва Украіне, якую даручыў яму Папа. Імшой 25 мая 2023 года завяршылася генеральная асамблея Канферэнцыі біскупаў Італіі (CEI).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Балонскі і старшыня італьянскага епіскапату казаў выключна аб асноўнай тэалагічнай ідэі гэтай місіі, не засяроджваючыся на ніякіх канкрэтных кроках.

Ён сказаў, што гэта мадэль і мандат Езуса для Касцёла – суправаджаць усіх, "хто адчувае ў сабе крыўду, агрэсію і горыч, адсутнасць надзеі". У гэтым кантэксце іерарх нагадаў пра "пакуты, якія ляжаць на душы ўкраінскага народа, што прагне міру, і ўсіх, хто аплаквае людзей, якія не вярнуліся дадому, бо іх паглынула братазабойчая машына вайны".

“Пан падахвочвае нас адправіцца ў шлях, каб зноў сагрэць патухлыя сэрцы і абудзіць у іх новую любоў і новую надзею”, - сказаў кардынал.

20 мая 2023 года прэс-сакратар Канферэнцыі біскупаў Італіі паведаміў, што Дзупі пакуль не будзе даваць ніякай інфармацыі аб змесце магчымай мірнай місіі, улічваючы яе асабліва далікатны характар.

67-гадовы іерарх з’яўляецца арцыбіскупам Балонні з 2015 года, год таму быў абраны старшынёй італьянскага епіскапату. Ён цесна звязаны з Супольнасцю святога Эгідзія, якая неаднаразова выступала ў якасці далікатнага пасрэдніка ў вырашэнні міжнародных канфліктаў.
 

25 мая 2023, 12:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930