Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Алістэр Датан, генеральны сакратар Caritas Internationalis Алістэр Датан, генеральны сакратар Caritas Internationalis 

Алістэр Датан – новы генеральны сакратар Caritas Internationalis

Дырэктар шатландскай Caritas Алістэр Датан абраны генеральным сакратаром Caritas Internationalis да 2027 года. Раней у канфедэрацыі 162 нацыянальных Caritas ён адказваў за гуманітарныя праекты ва ўсім свеце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Датан мае вялікі вопыт у сферы гуманітарнай дзейнасці. На працягу амаль 30 гадоў ён рэалізаваў розныя дабрачынныя праекты больш чым у 70 краінах свету.

Пасля абрання шатландзец заявіў, што служэнне ў каталіцкай дабрачыннай арганізацыі заўсёды было для яго вялікім прывілеем. “Caritas быў маім домам, маёй сям’ёй і маім пакліканнем”, - падкрэсліў ён, запэўніўшы, што на сваёй новай пасадзе будзе пакорліва слухаць, уважліва прымаць рашэнні і старацца будаваць масты для далейшага сумеснага развіцця дзейнасці каталіцкай канфедэрацыі.

Алістэр Датан прыйшоў у Caritas у 1996 годзе. З таго часу ён рэалізаваў праекты дапамогі падчас войнаў у Косаве, Дарфуры, Іраку і Сірыі. Падтрымліваў ахвяр землятрусу на Гаіці, цунамі ў Інданезіі і тайфунаў у Пакістане, Індыі і Бангладэш. Займаўся барацьбой з эксплуатацыяй прыродных рэсурсаў Афрыкі і ствараў гуманітарныя праекты для бежанцаў з Блізкага Усходу. Аказваў падтрымку ахвярам харчовага крызісу ў многіх афрыканскіх краінах, ад Сахеля да Самалі і ад Судана да Зімбабвэ. Цяпер разам з новым старшынёй Caritas Internationalis, якім з’яўляецца японскі арцыбіскуп Тарчызіа Кікучы, ён будзе адказваць за дзейнасць канфедэрацыі на працягу наступных чатырох гадоў.
 

17 мая 2023, 10:05
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031