Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Minstrels. Modéré
Расклад Падкасты
Сустрэча Папы з кіраўніцтвам Opus Dei Сустрэча Папы з кіраўніцтвам Opus Dei  (Vatican Media)

Opus Dei распачынае надзвычайны кангрэс у Рыме

12-17 красавіка 2023 года члены Opus Dei з усяго свету збяруцца разам са сваім прэлатам і яго вікарыямі на надзвычайны кангрэс, на якім гаворка пройдзе пра змены ў статут прэлатуры.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У асамблеі будуць браць удзел 274 прадстаўнікі арганізацыі: 126 жанчын і 148 мужчын, з якіх 90 – святары. Дэлегаты прыбудуць з пяці кантынентаў: Афрыкі (6,6%), Амерыкі (36%), Азіі (6,2%), Еўропы (50%) і Акіяніі (1,1%). Распачнецца форум святой Імшой, падчас якой члены Opus Dei будуць прасіць аб дапамозе Святога Духа. Узначаліць літургію прэлат аб’яднання, ксёндз Фернанда Акарыс.

Мэта кангрэса – унесці змены ў статут Opus Dei у адпаведнасці з апостальскім лістом Францішка Ad charisma tuendum (Каб захаваць харызмат). У гэтым лісце, апублікаваным 22 ліпеня 2022 года, Папа паведаміў аб перадачы пытанняў, звязаных з прэлатурай, у кампентэнцыю Дыкастэрыі па справах духавенства, а таксама аб тым, што прэлату Opus Dei больш не будзе надавацца біскупская годнасць.

Вынікі прац кангрэса будуць прадстаўлены Дыкастэрыі па справах духавенства. Затым Святы Пасад паведаміць пра канчатковыя змены ў статуты Opus Dei, зацверджаныя Папам.

Opus Dei дапамагае сустрэць Езуса і дасягнуць да святасці ў звычайным жыцці: выконваючы працоўныя, сямейныя і грамадскія абавязкі. Сёння да прэлатуры належыць 93 600 чалавек, 60% з якіх – жанчыны. Арганізацыю заснаваў у 1928 годзе іспанскі святар, святы Хасэмарыя Эскрыва.
 

11 красавіка 2023, 14:21
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930