Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro di molto
Расклад Падкасты
Эмблема Алімпійскіх гульняў у Парыжы Эмблема Алімпійскіх гульняў у Парыжы 

Касцёл у Францыі рыхтуецца да Алімпійскіх гульняў

Католікі Францыі рыхтуюцца да летніх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Парыжы ў 2024 годзе. Французскі епіскапат прадставіў адмысловую праграму пад назвай Holy Games.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гаворка ідзе ў першую чаргу пра душпастырскую прысутнасць. Мясцовы Касцёл шукае магчымасці арганізаваць кругласутачную службу капеланаў у Алімпійскай вёсцы, дзе мяркуецца стварыць міжрэлігійнае месца для малітвы. Больш за дзясятак парафій у дыяцэзіях Парыжа і Сен-Дэні будуць рэалізаваць душпастырскія ініцыятывы для спартсменаў і балельшчыкаў. Плануецца падрыхтаваць праекты па прасоўванні гасціннасці, братэрства і чалавечай годнасці.

Асобным сектарам падрыхтоўкі сталі намаганні па забеспячэнні таго, каб найбольш уразлівыя слаі насельніцтва не былі выключаны з Алімпійскіх гульняў, - адзначыў біскуп Эмануэль Габіяр, пастыр дыяцэзіі Дзінь і дэлегат Святога Пасада на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

"Мы хочам паслаць пазітыўны сігнал з нашага боку ўраду і прэфектуры аб гатоўнасці дапамагаць. (...) З іншага боку, мы імкнёмся да таго, каб больш бедная і слабая аўдыторыя таксама змагла наведаць гульні, спрабуем атрымаць для іх каля ста месц на ўсе мерапрыемствы. Тут мы звяртаемся па дапамогу як да аргкамітэта Алімпійскіх гульняў, так і да спонсараў", - падзяліўся іерарх.

На днях Папа Францішак звярнуўся да французскіх католікаў са спецыяльным пасланнем, у якім заклікаў іх адкрыць свае храмы і сэрцы для спартсменаў і балельшчыкаў. Святы Айцец таксама папрасіў не выключаць бедных і хворых з гэтага вялікага свята спорту.
 

20 красавіка 2023, 11:29
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031