Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Цяперашняе кіраўніцтва COMECE на аўдыенцыі ў Папы Цяперашняе кіраўніцтва COMECE на аўдыенцыі ў Папы  (Vatican Media)

COMECE абярэ новае кіраўніцтва

У межах веснавога сходу Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), які пройдзе ў Рыме 22-24 сакавіка 2023 года, адбудзецца пераабранне кіраўніцтва арганізацыі.

Ян Глінскі

22 сакавіка прадстаўнікі біскупскіх канферэнцый Еўрасаюза сустрэнуцца з Папам. У гэты ж дзень будзе абраны наступнік люксембургскага кардынала Жана-Клода Олерыша, які быў абраны ў 2018 годзе і кіраваў COMECE у гістарычна няпросты перыяд, пазначаны такімі падзеямі як Brexit (выйсце Вялікабрытаніі са структур Еўрасаюза), пандэмія COVID-19 і ўварванне Расіі ва Украіну.

Дэлегаты абяруць новага старшыню і чатырох яго намеснікаў на новы пяцігадовы тэрмін з 2023 па 2028 гады. Пры абранні віцэ-старшыняў будзе ўлічвацца геаграфічная разнастайнасць Біскупскіх Канферэнцый Еўрасаюза. На сёння намеснікамі старшыні з’яўляюцца біскуп Марыяна Крачата (Італія, першы віцэ-старшыня), біскуп Ян Вокал (Чэхія) і біскуп Франц-Ёзэф Авэрбэк (Германія). Біскупа Ноэля Трэнара з Ірландыі, былога віцэ-старшыню COMECE, у лістападзе 2022 года Папа Францішак прызначыў апостальскім нунцыем пры Еўрасаюзе.

22 сакавіка біскупы краін Еўрасаюза сустрэнуцца таксама з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы.

23 сакавіка новае кіраўніцтва і ўсе дэлегаты епіскапатаў краін Еўрасаюза, а таксама члены сакратарыяту COMECE і іх сем’і будуць прынятыя Францішкам. Аўдыенцыя стане магчымасцю абмеркаваць са Святым Айцом некаторыя з найбольш важных тэм для Еўропы, з асаблівым акцэнтам на спрыянне міру, міграцыйную палітыку ЕС і выбары ў Еўрапейскі парламент у 2024 годзе.

У гэты ж дзень біскупаў чакае сустрэча з паслом Еўрапейскага Саюза пры Святым Пасадзе Аляксандрай Валкенбург, а таксама з сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. Вечарам удзельнікі форуму наведаюць Канферэнцыю біскупаў Італіі.

24 сакавіка будуць абраныя старшыні камісій COMECE: прававой, па сацыяльных справах і знешніх дзеяннях ЕС. На заканчэнне сходу запланавана сустрэча з віцэ-прэм'ерам Італіі, міністрам замежных спраў Антоніа Таяні.

17 сакавіка 2023, 09:47
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930