Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Швейцарскія біскупы: цэлебраваць Імшу могуць выключна святары

Біскупы трох нямецкамоўных дыяцэзій у Швейцарыі нагадалі аб тым, што цэлебраваць Эўхарыстыю могуць выключна святары. Іх рэакцыя стала адказам на сакрамэнтальныя злоўжыванні ў некаторых парафіях.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Біскупы Базеля, Хура і Санкт-Галена ў спецыяльным лісце прызналіся, што рэгулярна атрымліваюць скаргі ад занепакоеных людзей. Яны заявілі, што “вернікі маюць права на тое рэлігійнае служэнне, якое паважае правілы і прынцыпы Касцёла", і асабліва гэта тычыцца цэлебрацыі Імшы.

"Вы ўсе ведаеце, што толькі святары могуць старшынстваваць на Эўхарыстыі, здзяйсняць сакрамэнт паяднання і намашчаць хворых. Менавіта для такога служэння іх пасвячаюць. Гэты прынцып веры Рыма-Каталіцкага Касцёла павінен рэалізавацца ў нашых дыяцэзіях без любога роду выключэнняў", - гаворыцца ў лісце.

Біскупы высока ацанілі намаганні свецкіх душпастырскіх работнікаў, якія клапоцяцца пра парафіі ў многіх месцах Швейцарыі. Аднак яны заклікалі іх не ператвараць літургію ў месца для асабістых эксперыментаў. "Менавіта здзяйсняючы адну і тую ж літургію ва ўсім свеце, мы з'яўляемся католікамі і застаёмся салідарнымі адно з адным", - нагадалі іерархі.
 

21 лютага 2023, 11:49
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031