Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Рэстаўрацыя парыжскага Нотр-Дам Рэстаўрацыя парыжскага Нотр-Дам 

Парыжскі Нотр-Дам: новы рэктар пра ход рамонту і рэстаўрацыі

Мы хочам, каб кожны, хто ў будучыні наведае сабор Нотр-Дам у Парыжы, мог датыкнуцца да хрысціянскага сведчання, каб з турыста ператварыўся ў пілігрыма, - прызнаўся ксёндз Аліўе Рыбадо-Дзюма.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святар, які вось ужо амаль паўгода з’яўляецца рэктарам гэтага ўнікальнага храма, падкрэсліў, што падчас цяперашніх рамонту і рэстаўрацыі вельмі важна захаваць яго сакральны характар, каб ён зноў стаў знакам прысутнасці Бога ў свеце і гісторыі.

Паўторнае адкрыццё Сабора запланавана на 8 снежня 2024 года. Рэктар запэўніў, што па ўжо зробленым можна ўявіць, наколькі выдатным храм стане пасля рамонту. Ён будзе вельмі светлым, паколькі правядуць ачыстку пачарнелых за стагоддзі камянёў і рэстаўрацыю роспісаў.

У інтэрв’ю агенцтву SIR ксёндз Рыбадо-Дзюма паведаміў, што арцыбіскуп Парыжскі пагадзіўся на адкрыццё храма пры некалькіх умовах: каб гэта было канчатковае адкрыццё, як для вернікаў, так і для наведвальнікаў, і каб галоўны алтар ужо быў на сваім месцы. Таксама арцыбіскуп Ларан Юльрыш абраў пяць мастакоў, якім было даручана падрыхтаваць пяць самых важных сакральных элементаў у Саборы: хрысцільную купель, алтар, біскупскі трон, амбон і табернакулюм.

Да пажару Нотр-Дам штогод наведвалі 12 мільёнаў чалавек. Улічваючы цікавасць, якую выклікаў пажар 15 красавіка 2019 года, рэктар храма лічыць, што пасля адкрыцця пілігрымаў і турыстаў можа быць яшчэ больш, да 15 мільёнаў у год.
 

21 лютага 2023, 12:17
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930