Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Сустрэча, арганізаваная Супольнасцю Тэзэ ў Львове Сустрэча, арганізаваная Супольнасцю Тэзэ ў Львове 

Прыёр Тэзэ: падзякуем моладзі Украіны за адвагу і стойкасць у веры

“Хрыстус прыходзіць у свет, нават уначы і ў цемры”, - сказаў брат Алоіс падчас цырымоніі адкрыцця 45-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая распачалася ў нямецкім Растоку.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Вітаючы ўдзельнікаў экуменічнай моладзевай сустрэчы, прыёр супольнасці Тэзэ звярнуў увагу на прысутнасць вернікаў з Украіны. Ён распавёў, што нядаўна меў магчымасць раздзяліць “будні гэтага адважнага народа”, правёўшы некалькі дзён у Кіеве і Львове, дзе “цэлыя раёны пагружаюцца ў цемру з-за адсутнасці электрычнасці”.

“Аднак гэта не перашкаджае моладзі збірацца на малітву пры святле некалькіх свечак. І пасланне было вельмі ясным: гэтае святло ў ночы, нават мігатлівае, як святло некалькіх свечак, мацнейшае за зло і гвалт вайны. І ці не з’яўляецца гэта таксама сутнасцю паслання Божага Нараджэння? Хрыстос прыходзіць у свет; гэта святло свету, якое знаходзіцца пад пагрозай, часта схаванае, але якое ніколі не згасае”, - сказаў брат Алоіс.

Прыёр спаслаўся на тэкст калядкі “Ціхая ноч, святая ноч”, у якой гучыць заклік выцерці слёзы з вачэй, таму што прыходзіць Божы Сын, каб любоўю выратаваць свет. “Так, Хрыстус прыходзіць у свет, нават уначы і ў цемры; пасярод цемры ўжо ззяе Яго святло... Падзякуем маладым людзям Украіны за мужнасць у нягодах, а таксама за стойкасць у веры”, - сказаў ён, нагадваючы словы псальму: “Блізкі Пан да тых, чыё сэрца змучана”.
 

29 снежня 2022, 13:09
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930