Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Fine - "Oratorio per la Resurrezione di nostro Signore Ges? Cristo", poesia di Carlo Sigismondo Capece
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Пэна Пара Арцыбіскуп Пэна Пара 

Субстытут Дзяржсакратара з візітам у Венесуэле

12 лістапада 2022 года распачаўся візіт у Венесуэлу Субстытута Дзяржсакратара па агульных справах, арцыбіскупа Эдгар Пэна Пары. Іерарх прабудзе ў лацінаамерыканскай краіне да 18 лістапада.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Праграма афіцыйнага візіту ўключае ў сябе наведванне двух гарадоў – Каракаса і Маракайбы, роднага горада арцыбіскупа Пэна Пары. У суботу ён урачыста адкрыў Музей сакральнага мастацтва ў арцыбіскупскім палацы ў сталіцы Венесуэлы, а таксама благаславіў новы Душпастырскі цэнтр імя кардынала Хасэ Алі Лебруна Марацінаса.

У той жа дзень Субстытут Дзяржсакратара сустрэўся з высокапастаўленымі дзяржаўнымі дзеячамі, у тым ліку з венесуэльскім лідарам Нікаласам Мадурам. У нядзелю, 13 лістапада, ватыканскі іерарх цэлебраваў Імшу ў касцёле Маці Божай Кандэлярскай, у якой захоўваюцца рэліквіі благаслаўлёнага Хасэ Грэгорыа Эрнандэса, вядомага як “лекар бедных”, сведка міру, духоўнай апецы якога Пантыфік даручыў міждысцыплінарны курсу Навукі аб міры, адкрыты ў Папскім латэранскім універсітэце.

14 лістапада арцыбіскуп Пэна Пара прыняў удзел у канферэнцыі на тэму Мастацтва, вера і спадчына. Іерарх звярнуў увагу на евангелізацыйны патэнцыял мастацтва, ставячы ў прыклад ініцыятыву, якая рэалізуецца ў Ватыкане і прадугледжвае знаёмства бедных, бяздомных і мігрантаў з шэдэўрамі Ватыканскіх музеяў. Ён нагадаў, што падтрымку такому падыходу да мастацтва яшчэ ў 2015 годзе выказаў сам Папа, сустрэўшыся ў Сікстынскай капэле з групай гэтых незвычайных наведвальнікаў.

Яшчэ адна цэлебрацыя, у якой прыме ўдзел арцыбіскуп Пена Пара перш чым вярнуцца ў Рым, адбудзецца 18 лістапада 2022 года, з нагоды свята Маці Божай Чыкінкірскай.
 

15 лістапада 2022, 12:42
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031