Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Jeux, Poeme dansé
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Тэзэ ў Растоку: сведчанні пра захаванне веры і трагедыю вайны

Важнае месца ў сустрэчы моладзі, якую арганізуе ў Растоку экуменічная Супольнасць Тэзэ, зоймуць аповеды пра жыццё хрысціян у былой ГДР, а таксама пра актуальную ваенную сітуацыю на ўсходзе Еўропы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Удзел у адной з дыскусійных груп у рамках форума пацвердзіў 82-гадовы Ёахім Гаўк – ураджэнец Растока, лютэранскі пастар і былы Прэзідэнт Германіі (2012-2017). Ён быў героем мірнай рэвалюцыі супраць камуністычнага рэжыма ў ГДР, а пасля аб’яднання краіны на працягу дзесяці гадоў кіраваў архівамі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (Штазі). У 2008 годзе палітык стаў падпісантам Пражскай дэкларацыі, у якой быў змешчаны заклік да асуджэння злачынстваў камунізма.

Арганізатары 45-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая пройдзе з 28 снежня 2022 года па 1 студзеня 2023 года, плануюць пазнаёміць юнакоў і дзяўчат са сведчаннямі мясцовых жыхароў, якія вызнавалі хрысціянскую веру ў атэістычным асяроддзі ГДР і на ўласным вопыце перажылі падзенне Берлінскай сцяны.

Асабліва ўвага будзе звяртацца таксама на актуальную сітуацыю, звязаную з вайной на кантыненце. Супольнасць Тэзэ прыкладае намаганні, каб сабраць у Растоку моладзь з Украіны, Беларусі і Расіі. “30 снежня мы плануем арганізаваць семінар з маладымі людзьмі з Украіны і ўкраінцамі, якія жывуць тут доўгі час, каб яны расказалі пра вайну, якая ідзе ў іх краіне”, - сказаў інфармацыйнаму агенцтву КNA брат Рычард з Супольнасці Тэзэ, заўважаючы таксама, што людзям з гэтых усходнееўрапейскіх краін вельмі цяжка атрымаць візу і прыехаць на сустрэчу.

22 лістапада 2022, 12:10
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031