Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Падчас адкрыцця Другога Ватыканскага Сабора. 11.10.1962 Падчас адкрыцця Другога Ватыканскага Сабора. 11.10.1962 

Кардынал Пэл: маўчанне пра камунізм сказіла перспектывы Сабора

“Маўчанне на тэму камунізму, які актыўна пераследаваў хрысціян ва ўсёй Усходняй Еўропе, Расіі і Кітаі, сказіла перспектывы Сабора”, - так лічыць кардынал Джордж Пэл.

Ян Глінскі

На сайце National Catholic Register прыводзяцца разважанні былога прэфекта Сакратарыята па эканамічных пытаннях і члена Рады кардыналаў у 2013-2018 гадах. Яны прымеркаваны да 60-годдзя распачацця Другога Ватыканскага Сабора. Іерарх называе саборную канстытуцыю Gaudium et spes свайго роду каментаром і выклікам да чытання знакаў часу, якія павінны інтэрпрэтавацца “ў святле Евангелля”.

Пэл указаў на адсутнасць у згаданым дакуменце некаторых тэм, як, напрыклад, пагроза камунізму, які праз насілле змагаўся з рэлігіяй. На яго думку, маўчанне на гэтую тэму сказіла перспектывы Сабора. “Нянавісць свету да Хрыста і Яго паслядоўнікаў – вось гэтага вымярэння крыху не хапае, асабліва ў гэтым дакуменце”, - сцвердзіў ён.

Аўстралійскі кардынал звярнуўся таксама да другой часткі дакумента, прысвечанай сужэнству і сям’і, належнаму развіццю культуры, эканамічнаму і грамадскаму жыццю, палітычнай супольнасці, культываванню міру і стварэнню супольнасці нацый. Ёсць у ёй таксама раздзел пра вайну, магчымасць атамнай вайны і гонку ўзбраенняў.

“Усё гэта з'яўляецца якасным унёскам у дыялог паміж людзьмі добрай волі, але, на мой погляд, пераацэньваецца наша здольнасць да ўдзелу нароўні з магутнымі варожымі сіламі вакол нас, якія прысутнічаюць у кожным грамадстве і, безумоўна, на сучасным Захадзе. Яны не мелі ідэальнай падрыхтоўкі да культурных войнаў, падчас якіх у многіх краінах былі разбураны іудзейска-хрысціянскія прававыя асновы сужэнства, жыцця і сям'і. Humanae Vitae Паўла VI (1968 год) была больш прарочай і ўключала больш дакладныя назіранні адносна таго, што нас чакае. Місія і барацьба важнейшыя за дыялог, але кожная з іх мае свой уласцівы час і месца”, - выказаў меркаванне кардынал Пэл.
 

21 кастрычніка 2022, 10:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930