Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Моладзь з іконай Багародзіцы - сімвалам Сусветных дзён моладзі Моладзь з іконай Багародзіцы - сімвалам Сусветных дзён моладзі 

Партугальцы папулярызуюць Сусветныя дні моладзі

Адказныя за падрыхтоўку дыяцэзіяльнага атапу Сусветных дзён моладзі з Партугаліі і Іспаніі абмеркавалі з арганізатарамі прынцыпы супрацоўніцтва перад форумам, запланаваным на жнівень 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сустрэч у Лісабоне і Турсіфале быў прадстаўлены і папярэдні план ходу гэтай самай буйной у свеце сустрэчы з удзелам маладых католікаў і Пантыфіка.

Падчас візіту ў Лісабонскую агламерацыю, які працягнецца да нядзелі, госці з Іспаніі таксама даведаюцца аб асноўных месцах правядзення наступнага моладзевага форуму і аб ходзе падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства.

На працягу апошніх тыдняў прадстаўнікі аргкамітэта Сусветных дзён у Лісабоне на чале з сваім кіраўніком, дапаможным біскупам Лісабона Амерыка Агіярам, удзельнічалі ў некалькіх замежных паездках для папулярызацыі падзеі. Партугальцы, між іншым, былі з візітам у Паўднёвай Амерыцы. Там яны сталі ўдзельнікамі сустрэчы душпастырства моладзі ў Ліме, сталіцы Перу, правялі перамовы з бразільскімі біскупамі ў марыйным санктуарыі ў Апарэсідзе і шэраг сустрэч у розных гарадах Бразіліі.
 

05 кастрычніка 2022, 10:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930