Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Сімвалы Сусветных дзён моладзі 2023 года Сімвалы Сусветных дзён моладзі 2023 года 

Фаціма: міжнародная сустрэча па арганізацыі СДМ-2023

Каля 300 дэлегатаў з больш чым 100 краін свету сабраліся на міжнародную сустрэчу па арганізацыі Сусветных дзён моладзі 2023 года. Яна праходзіць 17-19 кастрычніка 2022 года ў партугальскай Фаціме.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Мэта ініцыятывы заключаецца ў тым, каб пазнаёміць прадстаўнікоў епіскапатаў, каталіцкіх рухаў і асацыяцый з ходам падрыхтоўкі да найбуйнейшага каталіцкага моладзевага форума, а таксама культурай і тоеснасцю краіны і гарадоў, якія будуць прымаць сусветную сустрэчу моладзі з Папам.

Нарада была арганізавана ў супрацоўніцтве з Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця. З уступным словам да прысутных звярнуўся прэфект гэтай ватыканскай структуры, кардынал Кэвін Джозэф Фарэл. “Увайсці ў дыялог, пераадольваючы межы культуры, каб будаваць сінадальны Касцёл і нанова сустрэць Хрыста”, - заклікаў іерарх, падкрэсліваючы важнасць таго, каб усе ўдзельнікі форума ў пэўным сэнсе адчувалі сябе яго суарганізатарамі.

Прэфект пажадаў, каб у такім духу прайшла падрыхтоўка да арганізацыі Сусветнага дня моладзі на дыяцэзіяльным узроўні, які будзе адзначацца ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Дапамагчы ў гэтым, на яго думку, павінны Душпастырскія рэкамендацыі, распрацаваныя Дыкастэрыяй.

Міжнародная сустрэча па арганізацыі Сусветных дзён моладзі звычайна праводзіцца два разы: першы раз – адразу пасля заканчэння папярэдняга моладзевага форума, а другая – за год да пачатку наступнага. Бліжэйшыя Сусветныя дні моладзі пройдуць у Лісабоне з 1 па 6 жніўня 2023 года.
 

18 кастрычніка 2022, 13:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930