Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Біскуп Марыяна Крачата Біскуп Марыяна Крачата 

COMECE: напад Расіі на Украіну – гэта агрэсія ўлад, а не краіны

Біскупы краін Еўрапейскага Саюза вельмі ясна падкрэслілі, што ў свет мае справу з агрэсіяй, парушэннем міжнароднага права і тэрытарыяльнай цэласнасці, і што міру не будзе без справядлівасці і ліквідацыі шкоды.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Так у інтэрв’ю Vatican News віцэ-старшыня Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE), біскуп Марыяна Крачата пракаментаваў вайну Расіі супраць Украіны. Гэта абмяркоўвалася на пленарнай асамблеі, якая прайшла 12-14 кастрычніка 2022 года.

Прагучаў ясны заклік шукаць развязку праз дыялог, але з дакладным вызначэннем яго асноў. “Дыялог абсалютна неабходны, але яго не можа быць, калі зыходным пунктам не стануць фундаментальныя даныя, зразумелыя для нас і іншых. Па-першае, мы маем справу з агрэсіяй. Мы не кажам, што гэта агрэсія адной краіны супраць іншай, а што гэта агрэсія палітычных улад адной краіны, палітычнае рашэнне цяперашніх улад гэтай краіны, а не краіны як такой. Але гэта агрэсія”, - патлумачыў італьянскі іерарх пазіцыю COMECE.

Ён прызнаўся, што падчас пасяджэння Камісіі гаворка ішла таксама пра міграцыю, выкліканую вайной ва Украіне. Падкрэслівалася неабходнасць уплыву на інстытуты ЕС, каб яны аказалі падтрымку як Украіне, так і тым краінам, якія прынялі бежанцаў.
 

19 кастрычніка 2022, 10:49
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930