Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - Solomon Oratorio in 3 atti HWV 67, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
20191013-wcc-world-council-of-churches-jpg4bbcfe-image.jpg

Ватыканская дэлегацыя на асамблеі Сусветнай Рады Цэркваў

31 верасня 2022 года ў Германіі пачала працу Генеральная асамблея Сусветнай Рады Цэркваў (WCC). Гэта 11-я такога роду сустрэча з моманту стварэння арганізацыі ў 1948 годзе ў Жэневе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Карлсруэ прыехалі каля 800 дэлегатаў з 350 Цэркваў і сотні супрацоўнікаў, экспертаў, гасцей і прадстаўнікоў СМІ з больш чым 100 краін. Усяго тут, паводле арганізатараў, збяруцца каля 4 тысяч хрысціян.

Ватыканскую дэлегацыю з 20 чалавек узначаліў старшыня Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох. Папа Францішак накіраваў прывітальны ліст удзельнікам.

Тэмы парадку дня – міжнародны хрысціянскі дыялог, тэалогія і грамадска-палітычныя пытанні. Будуць абмяркоўвацца пытанні аховы клімату і экалогіі, раззбраення, глабальнай барацьбы з голадам і беднасцю, актуальныя пытанні расійскай агрэсіі супраць Украіны. У Карлсруэ чакаюць дэлегатаў з гэтых краін.

Членамі Сусветнай Рады Цэркваў з'яўляюцца ў асноўным пратэстанцкія, англіканскія і праваслаўныя супольнасці. Каталіцкі Касцёл не ўваходзіць у арганізацыю, але з 1965 года цесна супрацоўнічае з ёй, існуе сумесная рабочая група.
 

01 верасня 2022, 10:22
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031