Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale. Allegro moderato
Расклад Падкасты
Месца правядзення папскай Імшы ў Нур-Султане Месца правядзення папскай Імшы ў Нур-Султане 

На сустрэчу з Папам прыехалі католікі з усёй Цэнтральнай Азіі

Папскі візіт у Казахстан – гэта вялікая падзея не толькі для мясцовых католікаў, на сустрэчу з Францішкам прыехалі католікі з усёй Цэнтральнай Азіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы даўно маліліся, каб гэты візіт прынёс вялікі плён для Касцёла і свету. Асабліва, калі гаворка ідзе пра аднаўленне міру і згоды”, - адзначыў ксёндз Пётр Пытляваны, прэс-сакратар Канферэнцыі Біскупаў Казахстана і Цэнтральнай Азіі.

Святар, які служыць у Казахстане з 1994 года, нагадаў, што ў краіне пражывае больш за сто нацыянальнасцей розных рэлігій і канфесій. “Усе жывуць у добрых адносінах, і мы хочам паказаць свету прыклад салідарнасці, разумення і адзінства, таксама дзякуючы прысутнасці Святога Айца”, - прызнаўся ён.

“Мы чакаем у сталіцы Казахстана пяць тысяч католікаў з усяго рэгіёна, не толькі з Казахстана і Кыргызстана, але і з іншых краін Цэнтральнай Азіі”, падзяліўся святар. На Імшу запрошаны прадстаўнікі іншых рэлігій і людзі, якія маюць іншыя погляды. “Цікавасць да візіту Папы настолькі вялікая, што ўсе прадстаўнікі нашага грамадства выказалі жаданне прысутнічаць на Імшы. Чаканні велізарныя, жаданні таксама, і што нас найбольш радуе, гэта тое, што ўсё грамадства з нецярпеннем чакала прыезду Святога Айца”, - паведаміў прэс-сакратар епіскапату Казахстана і Цэнтральнай Азіі.
 

14 верасня 2022, 11:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930