Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Кардынал Джорджыа Марэнга Кардынал Джорджыа Марэнга 

Кардынал Марэнга: вялікія чаканні ад візіту Папы ў Казахстан

Апостальскі прэфект Улан-Батара ў Манголіі цалкам упэўнены, што візіт Святога Айца ў Казахстан стане важным этапам у жыцці Касцёла ў гэтай краіне і ва ўсім рэгіёне.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Кардынал Джорджыа Марэнга лічыць, што ў Казахстане існуе цудоўная традыцыя аб’яднання людзей і развіцця ўсведамлення важнасці міра, згоды і ўзаемапавагі. “На гэтым фоне візіт Папы можа трапіць да добрую глебу і стаць добрым прыкладам плённага супрацоўніцтва для ўсіх”, - сказаў ён, нагадваючы, што Францішак вядомы як прыхільнік гарманічнага суіснавання розных людзей і рэлігій.

Гаворачы пра заснаваную ў 2021 годзе Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Цэнтральнай Азіі, у якую ўваходзяць іерархі з Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Туркменістана і Таджыкістана, кардынал Марэнга выказаў надзею на тое, што новая структура зможа паспрыяць развіццю Каталіцкага Касцёла, які ў гэтым рэгіёне з’яўляецца меншасцю.

“Маю надзею, што з дапамогай і ў еднасці ў гэтай Канферэнцыяй Біскупаў, мы зможам выпрацаваць супольныя стратэгіі і зрабіць супрацоўніцтва біскупаў больш плённым, каб па-сапраўднаму прыносіць шмат дабра ў месцах нашай дзейнасці”, - прыводзіць словы іерарха інфармацыйнае агенцтва KAI.

Францішак наведае Казахстан з 13 па 15 верасня 2022 года, каб прыняць удзел у VII З’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій у Нур-Султане. Форум быў заснаваны ў 2003 годзе тагачасным прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым.
 

06 верасня 2022, 13:16
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031