Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro molto moderato
Расклад Падкасты
Прадстаўнікі карэнных народаў Канады на аўдыенцыі ў Папы Прадстаўнікі карэнных народаў Канады на аўдыенцыі ў Папы 

Біскуп: у Канадзе Папа жадае выслухаць боль і паспрыяць прымірэнню

Набліжаецца падарожжа Папы ў Канаду. Касцёл у гэтай краіне робіць усё, каб добра падрыхтавацца да візіту, галоўным матывам якога з’яўляецца сустрэча Святога Айца з карэннымі народамі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я спадзяюся, што вопыт і благаслаўленне сустрэчы з Францішкам, якое атрымалі дэлегаты карэнных народаў у Рыме, цяпер пашырыцца на ўсю краіну”, - сказаў Vatican News арцыбіскуп Рычард Сміт, пастыр архідыяцэзіі Эдмантан, каардынатар папскай пілігрымкі з боку Каталіцкага Касцёла ў Канадзе.

Вясной Францішак сустрэўся ў Ватыкане з прадстаўнікамі карэнных народаў, якія пацярпелі ад злоўжыванняў у так званых рэзідэнцыяльных школах-інтэрнатах. Як адзначыў арцыбіскуп Сміт, падчас гэтых візітаў Святы Айцец выразна паказаў дэлегатам першых народаў, метысаў і інуітаў, што хоча выслухаць іх боль і выказаць сваё спачуванне, падтрымаць іх і дапамагчы ў пераадольванні наступстваў злоўжыванняў.

Цяпер, асабіста прыбываючы ў іх дом, Папа хоча ісці да гэтай мэты разам з імі. Хоць Касцёл у Канадзе таксама імкнецца да гэтага, але прысутнасць Наступніка святога Пятра мае асаблівае значэнне і можа мець вялікі ўплыў таксама па-за Касцёлам, - перакананы іерарх.

“Дэвіз пілігрымкі: “Ісці разам”. Як можам сёння прыняць на сябе гэту спадчыну і дапамагчы дасягнуць загойвання ран? – Гэты абавязак ляжыць сёння на нашых плячах”, - падкрэсліў арцыбіскуп Сміт, дадаючы, што Папа прагне быць менавіта пілігрымам аздараўлення і прымірэння, менавіта таму па некалькі гадзін у дзень ён будзе слухаць гісторыі людзей: гісторыі болю і пакут, якія яны нясуць з сабой да сённяшняга дня.

Іерарх перакананы, што візіт Святога Айца ў Канаду будзе моцным знакам і для людзей па-за межамі гэтай краіны, бо сёння паўсюль ёсць патрэба ў аздараўленні і прымірэнні. “Ва ўсім свеце так шмат войнаў, узгадаем прынамсі Украіну. Людзі шукаюць добрых прыкладаў. Яны шукаюць надзеі, прагнуць убачыць, як можна ісці далей і знайсці мір і ацаленне. Гэта сустрэча можа стаць часцінкай надзеі для свету”, - сказаў арцыбіскуп Сміт.

Візіт Папы ў Канаду пройдзе 24-30 ліпеня 2022 года. Гэта будзе 37-е Апостальскае падарожжа Францішка, у рамках якога ён наведае гарады Эдмантан, Масквасіс, Квэбэк і Ікалуіт.
 

18 ліпеня 2022, 12:23
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930