Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro moderato
Расклад Падкасты
Удзельнікі сустрэчы вайсковых ардынарыяў краін ЕС Удзельнікі сустрэчы вайсковых ардынарыяў краін ЕС 

Вайсковыя ардынарыі краін ЕС правялі нараду ў Брусэлі

Вайсковыя ардынарыі краін Еўрапейскага саюза сабраліся на сустрэчу, каб абмеркаваць актуальныя выклікі, які ўзніклі, у тым ліку ў сувязі з вайной ва Украіне.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Форум распачаўся 1 чэрвеня 2022 года ў сакратарыяце Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) у Брусэлі. Нарада стала нагодай для абмену поглядамі на тэму актуальных выклікаў у кантэксце супольнай палітыкі бяспекі і абароны, як усяго Еўрапейскага Саюза, так і яго паасобных краін. Абмяркоўваліся таксама наступствы вайны ва Украіне, стратэгічная лінія ЕС і “шляхі да раззбраення”.

На пачатку сустрэчы адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Вайсковы ардынарый Літвы, арцыбіскуп Гінтарас Грушас, Мітрапаліт Віленскі і старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. З уступным словам да яе ўдзельнікаў звярнуўся ксёндз Мануэль Барыёс Прыета, генеральны сакратар COMECE.

Дыскусіі вяліся таксама на тэму таго, на якія геапалітычныя падзеі Касцёл павінен звярнуць асаблівую ўвагу ў дыялогу з еўрапейскімі структурамі і ў працы вайсковых капеланаў. Перад вайсковымі ардынарыямі выступіў дырэктар Дэпартаменту палітыкі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Павел Герчынскі, прадстаўнік вайсковага штабу ЕС генерал Барт Ларан і адказны за палітыку раззбраення Давід Пустаі.
 

02 чэрвеня 2022, 13:56
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930