Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Adagio - Allegro non troppo ma con brio
Расклад Падкасты
Падчас сустрэчы біскупаў-маранітаў у Бкерке Падчас сустрэчы біскупаў-маранітаў у Бкерке 

Кардынал з Ватыкана з сінадальным візітам у Ліване

Кардынал Марыё Грэк знаходзіўся з сінадальным візітам у Ліване. Генеральны сакратар Сінода Біскупаў размаўляў з патрыярхамі і біскупамі, якія сустракаліся ў Бкерке.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У прысутнасці Апостальскага нунцыя ў Ліване і біскупаў-маранітаў, якія прыбылі з дыяспары на свой штогадовы Сінод, госць з Ватыкана нагадаў пра шматвяковую сінадальную традыцыю Цэркваў Усходу: яны заўсёды выбіралі сінадальнасць у якасці прыярытэтнай структуры супольнасці.

Як адзначыў кардынал Грэк, сінадальная традыцыя агульная для ўсіх патрыяршых Цэркваў на Усходзе, як каталіцкіх, так і праваслаўных. “Гэты тысячагадовы досвед можа стаць натхненнем у некаторых аспектах, якія могуць быць выкарыстаны ў сінадальнасці Касцёла, раскіданага па ўсім свеце. Ён таксама можа паспрыяць збліжэнню паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнымі Цэрквамі ў плане зносін і эвалюцыі касцёльных структур”, - лічыць іерарх.

Генеральны сакратар Сінода Біскупаў спаслаўся на выклікі, якія існуюць у кантэксце міжрэлігійнага дыялогу. “Хрысціяне падзяляюць жыццё з юдэямі больш за дзве тысячы гадоў, а з мусульманамі – больш за 14 стагоддзяў. Гэты дыялог жыцця, з усімі добрымі перажываннямі і момантамі, і нягледзячы на ўсе няўдалыя перажыванні, пазначаныя пераследам і пакутамі, з’яўляецца школай, у якой кожны дзень трэба рабіць новыя высновы”, - перакананы іерарх.
 

09 чэрвеня 2022, 11:20
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930