Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Украінскія бежанцы на польскай мяжы Украінскія бежанцы на польскай мяжы 

Германія: акцыя Renovabis, прысвечаная ахвярам вайны ва Украіне

Сёлетняя кампанія Renovabis – дабрачыннай структуры нямецкіх католікаў па дапамозе Усходняй Еўропе – будзе прысвечана дапамозе разбуранай вайной Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З пачатку ўзброенага канфлікту фонд падтрымаў 57 праектаў па арганізацыі пражывання, догляду і падтрымкі для ўкраінскіх ахвяр вайны і бежанцаў у самой Украіне і за мяжой на агульную суму 2,7 мільёна еўра. Аб гэтым паведаміла арганізацыя, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Фрайзінгу.

Renovabis таксама працягвае падтрымліваць сацыяльныя, душпастырскія і адукацыйныя праекты ў іншых краінах-партнёрах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, звязаныя з наступствамі пандэміі.

Інаўгурацыя сёлетняй кампаніі Renovabis пройдзе ў нямецкай Фульдзе. Імшу 22 мая 2022 года ў мясцовай катэдры ўзначаліць біскуп Міхаэль Гербер. Традыцыйны збор грашовых ахвяраванняў у рамках акцыі салідарнасці нямецкіх католікаў з Усходняй Еўропай завершыцца ўрачыстай Імшой у нядзелю Пяцідзясятніцы.

Renovabis з'яўляецца самай маладой з шасці нямецкіх каталіцкіх арганізацый дапамогі Паўсюднаму Касцёлу. Сваю назву яна атрымала ад слоў Псальма 104: Emitte spiritum tuum... et renovabis faciem terrae” (Ты пасылаеш свайго Духа... і аднаўляеш аблічча зямлі).

Акрамя аказання дапамогі з 1997 года, Renovabis кожны год ладзіць міжнародныя кангрэсы. Яны служаць абмену інфармацыяй і дыскусіям аб важных з’явах у Касцёле і грамадстве Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На іх падымаюць тэмы, важныя для ўсяго кантынента.
 

11 мая 2022, 11:52
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031