Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Hungarian March to the Assault
Расклад Падкасты
Багародзіцa Развязвальніца Вузлоў Багародзіцa Развязвальніца Вузлоў 

Папская карона для абраза Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў Цуд

Цудатворны абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў, які знаходзіцца ў касцёле святога Пятра ў нямецкім Аўгсбургу, атрымаў у падарунак ад папы Францішка карону.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец вельмі цэніць вобраз Марыі, які ўпершыню сустрэў у 1980-х гадах падчас візіту ў Аўгсбург. Ён прывёз копію іконы ў Аргентыну і як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса папулярызаваў яе ў мясцовым Касцёле.

Пантыфік замовіў карону спецыяльна для гэтага абраза і благаславіў яе ў Ватыканскіх садах яшчэ ў 2021 годзе ў прысутнасці Біскупа Аўгсбургскага Бертрама Маера.

Абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў быў выкананы каля 1700 года ў стылі барока, верагодна, Ёганам Георгам Мельхіёрам Шмітнэрам. Маці Божая на ім развязвае вузлы белага пояса, які трымаюць два анёлы. Цэнтральную тэму дапаўняюць біблейскія сцэны, якія сімвалізуюць надзею, міласэрнасць і перамогу над злом.
 

27 мая 2022, 12:29
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930