Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Удзельнікі 12-й Генеральнай асамблеі Рады Цэркваў Блізкага Усходу Удзельнікі 12-й Генеральнай асамблеі Рады Цэркваў Блізкага Усходу 

Кардынал Кох да Цэркваў Блізкага Усходу пра шлях сінадальнасці

Кардынал Курт Кох накіраваў пасланне на 12-ю Генеральную асамблею Рады Цэркваў Блізкага Усходу, якая праходзіла з 15 па 20 мая 2022 года ў егіпецкім кляштары Анба Бішой, у пустынным рэгіёне Вадзі-эль-Натрун.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству адзначыў, што ў цяжкія часы трэба не паддавацца спакусе замкнёнага мыслення, а скарыстацца запрашэннем ісці разам па шляху сінадальнасці.

Як падкрэсліў іерарх, сёння хрысціяне Блізкага Усходу, як і ўсё чалавецтва, сутыкаюцца з шэрагам праблем. Канфлікт у Сірыі, пакуты, выкліканыя насіллем і дыскрымінацыяй, эміграцыя многіх хрысціян з гэтай тэрыторыі, з'яўленне новых падзелаў сярод хрысціян, а таксама зло, што ўплывае на ўвесь свет: змяненне клімату, пандэміі і войны ў многіх месцах, уключаючы Еўропу, – усё гэта прыводзіць да таго, што людзі, асабліва хрысціяне, падвяргаюцца спакусе “замкнёнага канфесійнага мыслення, заснаванага на іх уласнай сацыякультурнай ідэнтычнасці і партыкулярызме”.

Кардынал Кох лічыць, што трэба звярнуць увагу на сінадальнасць, якую Дух Святы паказаў усім хрысціянам. Паслядоўнікі Хрыста павінны бачыць “агульны шлях” (syn-hodos) да поўнай еднасці, на якім яны набліжаюцца да Хрыста і адно да аднаго.

Праца Рады, уключаючы сумесныя праекты на рэгіянальным узроўні, сустрэчы, адукацыю, тэалагічную рэфлексію, сацыяльнае служэнне, міжрэлігійны дыялог і прасоўванне правоў чалавека, асабліва жанчын і моладзі, умацавала ўсю хрысціянскую супольнасць, - звярнуў увагу ватыканскі іерарх.

Як падкрэсліў кардынал Кох, клопат Францішка аб Блізкім Усходзе стаіць на адным з першых месцаў у яго пантыфікаце, што паказалі, у тым ліку, яго шматлікія падарожжы ў рэгіён. Дзякуючы ініцыятывам Папы, хрысціяне маюць магчымасць “нанова адкрыць сябе як браты і сёстры ў Хрысце, распазнаць тое, чаму навучыліся адно ад аднаго; яны могуць умацаваць тое, што ўжо аб’ядноўвае – хрост, дзякуючы якому мы ўжо зараз з’яўляемся часткамі адзінага Цела Хрыста”.

Старшыня Папскай рады выказаў спадзяванне на тое, што Уваскрослы Пан дасць хрысціянам еднасць, таксама ў Эўхарыстыі. “Так, як Мудрацы, як вучні з Эмауса, давайце разам крочыць да благаслаўлёнага дня, у які мы зможам разам есці і піць Яго Цела і Кроў”, - заключыў кардынал Кох.
 

24 мая 2022, 12:02
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930