Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem - Confitebor - Sinfonia Dante
Расклад Падкасты
Папа Францішак ля Турынскай плашчаніцы Папа Францішак ля Турынскай плашчаніцы 

Вучоныя пацвердзілі аўтэнтычнасць Турынскай плашчаніцы

Турынская плашчаніца – славутая хрысціянская рэліквія – паходзіць з часоў Езуса з Назарэта, - да такіх высноваў прыйшлі італьянскія вучоныя з Інстытута крышталаграфіі ў Бары.

Ян Глінскі – Vatican News

Каб ацаніць узрост ільняных валокнаў палатна, каманда даследчыкаў плашчаніцы выкарыстала рэнтгенаўскія прамяні. Такім чынам у чарговы раз былі абвергнуты вынікі радыёвугляроднага метаду, здзейсненага ў канцы 80-х гадоў, які паказаў, што плашчаніца – гэта сярэднявечная падробка.

У 2005 г. з’явілася публікацыя шматгадовага даследчыка Турынскай плашчаніцы Райманда Роджэрса, які апісваў памылкі, дапушчаныя падчас радыёвугляроднага датавання. Гэты метад аказаўся ненадзейным, бо на яго вынікі моцна паўплывала забруджванне палатна дымам васкавых свечак, у якім адзначаецца высокае ўтрыманне ізатопу вугляроду 14С. Роджэрс таксама прызнаў, што фрагмент для даследавання быў узяты з латкі, накладзенай да арыгінала падчас сярэднявечнай рэстаўрацыі плашчаніцы, чаго вучоныя раней не заўважылі.

Вынікі новага даследавання ўказваюць на аўтэнтычнасць рэліквіі. Каманда, якая працуе пад кіраўніцтвам італьянскага вучонага Лібэрата дэ Кара, займаецца плашчаніцай ад 2019 г. Даследчыкі выкарыстоўвалі метад шырокавугольнага рассейвання рэнтгенаўскіх прамянёў, які базуецца на аналізе натуральнага працэсу старэння цэлюлозы ў ільняным валакне. Каб прыйсці да пераломных заключэнняў, даследчыкі плашчаніцы прааналізавалі сотні фрагментаў, якія паходзяць з часоў Хрыста. Вынікі пацвярджаюць, што валокны Турынскай плашчаніцы налічваюць 2 тысячы гадоў.

Лібэрата дэ Кара прысвяціў даследаванню Турынскай плашчаніцы больш за 30 гадоў. Тры гады таму яму ўдалося распрацаваць новы метад датавання фрагментаў з тканін.

“Валокны можна параўнаць са спагецці, – патлумачыў вучоны. – Напачатку ўсе маюць аднолькавую даўжыню, але, калі іх падвергнуць выпадковым ударам, некаторыя з іх паламаюцца. З часам даўжыня нітак спагецці ўсё больш памяншаецца”, - адзначыў даследчык, на думку якога, падобнае адбываецца з палімернымі ланцужкамі цэлюлозы, якія паступова лопаюцца пад уплывам тэмпературы, вільгаці, святла і хімічных фактараў, якія прысутнічаюць у навакольным асяроддзі.

“Натуральнае старэнне залежыць толькі ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Такім спосабам нам удалося палічыць час, які мінуў ад стварэння валокан”, - патлумачыў Лібэрата дэ Кара.
 

22 красавіка 2022, 09:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031