Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Вялікая пятніца: дзень ахвяраванняў на патрэбы Святой Зямлі

Па штогадовай традыцыі, ахвяраванні, сабраныя ў Вялікую пятніцу, будуць накіраваны на патрэбы Святой Зямлі. Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў скіраваў пасланне, у якім заклікаў далучыцца да ініцыятывы.

Ян Глінскі - Vatican News

Як заўважыў кардынал Леанарда Сандры, на працягу апошніх двух гадоў хрысціяне на Блізкім Усходзе святкавалі Вялікдзень і Божае Нараджэнне ў ізаляцыі, без пілігрымаў, а значыць і без працы.

Збор ахвяраванняў для Святой Зямлі быў арганізаваны па жаданні Папы, каб падтрымаць моцную сувязь паміж хрысціянамі ва ўсім свеце. Гэтыя сродкі з’яўляюцца асноўнай крыніцай жыцця вакол святых месцаў і прыладай у дапамозе касцёльным супольнасцям Блізкага Усходу. Збор ахвяраванняў быў задуманы як выраз любові і адданасці месцам, з якіх ідуць карані нашага збаўлення, - адзначыў іерарх.

Дзякуючы шчодрасці католікаў ва ўсім свеце, Францішканская кустодыя Святой Зямлі рэалізуе мноства праектаў у душпастырскай, адукацыйнай, дабрачыннай, медыцынскай і сацыяльнай сферах.

З ахвяраванняў, сабраных у Вялікую пятніцу, у рознай форме карыстаюцца мноства краін: Палестына, Ізраіль, Іарданія, Кіпр, Сірыя, Ліван, Егіпт, Эфіопія, Эрытрэя, Турцыя, Іран і Ірак. Звычайна, Кустодыя Святой Зямлі атрымлівае 65% ахвяраванняў, а рэшта накіроўваецца ў распараджэнне Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў і прызначаецца на падрыхтоўку кандыдатаў да святарства, утрыманне духавенства, на адукацыйныя праекты і іншыя касцёльныя ініцыятывы.

У 2021 годзе на патрэбы Святой Зямлі сабралі амаль 6 мільёнаў 63 тысячы долараў ЗША.
 

25 сакавіка 2022, 10:37
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031