Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Hungarian March to the Assault
Расклад Падкасты
Бэнэдыкт XVI у Фаціме. 12.05.2010 Бэнэдыкт XVI у Фаціме. 12.05.2010 

Бэнэдыкт XVI далучыцца да акту прысвячэння Расіі і Украіны

Бэнэдыкт XVI далучыцца да Францішка і ўсіх біскупаў свету, прысвячаючы Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Адказваючы на пытанне агенцтва CNA, асабісты сакратар Папы-эмерыта, арцыбіскуп Георг Генсвайн адказаў: “Вядома, Бэнэдыкт XVI далучыцца да малітвы папы Францішка аб прысвячэнні Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі”. Ён зробіць гэта ў прыватным парадку.

Пакаяннае набажэнства 25 сакавіка 2022 года ў Ватыкане, якое ўзначаліць Францішак, пройдзе ў еднасці з мясцовымі Касцёламі на ўсіх кантынентах. Пантыфік запрасіў біскупаў і святароў усяго свету аб’яднацца з ім у малітве.

Маці Божая падчас аб’яўлення 13 ліпеня 1917 года ў Фаціме прасіла аб прысвячэнні Расіі Яе Беззаганнаму Сэрцу, заяўляючы, што, калі гэтая просьба не будзе прынята, краіна працягне распаўсюджваць “свае памылкі па ўсім свеце, спрыяючы войнам і пераследу”.

Такое ж набажэнства – таксама ў свята Звеставання Пана – здзейсніць у самой Фаціме кардынал Конрад Краеўскі, які прыбудзе ў партугальскі марыйны санктуарый у якасці спецыяльнага пасланніка Святога Айца.
 

22 сакавіка 2022, 10:21
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930