Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Катэдральны касцёл у Мюнхене Катэдральны касцёл у Мюнхене 

Эксперты аспрэчылі абвінавачванні ў адрас Бэнэдыкта XVI

Дакументы пацвярджаюць, што Бэнэдыкт XVI не ведаў пра выпадкі сексуальных злоўжыванняў у Мюнхенска-Фрайзінгскай архідыяцэзіі, якія ўзгадваюцца ў дакладзе на гэту тэму, абнародаваным у Германіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Разам з лістом Бэнэдыкта XVI быў апублікаваны кароткі дадатак, падрыхтаваны чатырма яго супрацоўнікамі, экспертам у сферы права. Яны прымалі ўдзел у рэдагаванні каментара Папы-эмерыта падчас падрыхтоўкі дакладу аб злоўжываннях у Мюнхенска-Фрайзінгскай архідыяцэзіі.

Эксперты падкрэслілі, што Ёзэф Ратцынгер не ведаў пра факты сексуальных злоўжыванняў ці падазрэнняў адносна сексуальных злоўжыванняў, учыненых святарамі, у ніводным з чатырох выпадку, які ўзгадваецца ў дакладзе.

Яны падкрэслілі, што падчас пасяджэння мюнхенскай курыі 15 студзеня 1980 года, на якім абмяркоўвалася тэма прадстаўлення жылля для аднаго са святароў, не закраналіся прычыны, па якім ён павінен быў праходзіць лячэнне ў Мюнхене, ці яго ўключэнне ў душпастырства. Гэта пацвярджаецца адпаведнымі дакументамі.

Супрацоўнікі Бэнэдыкта XVI патлумачылі, што пра адсутнасць Ёзэфа Ратцынгера на гэтым пасяджэнні яны памылкова паведамілі з-за тэхнічнай памылкі пры падрыхтоўцы дакументацыі. Сам факт яго прысутнасці на тым пасяджэнні неаднаразова пацвярджаўся раней: у прыватнасці ў розных газетных артыкулах, якія выходзілі ў 2010 годзе, і нават самім Папам-эмерытам у біяграфіі, апублікаванай у 2020 годзе журналістам Пітэрам Зевальдам.
 

08 лютага 2022, 12:17
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031