Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ян Павел I Ян Павел I 

Пандэмія ўскладняе падрыхтоўку да беатыфікацыі Яна Паўла I

Пандэмія ўскладняе падрыхтоўку да беатыфікацыі Яна Паўла I. Значна скарацілася колькасць пілігрымак у яго родны дом, падзей, якія дазваляюць пазнаць яго вучэнне, і малітоўных сустрэч.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Абвяшчэнне даты беатыфікацыі супала з ростам колькасці інфекцый у рэгіёне Віторыа-Венета, адсюль такая асцярожнасць”, - сказаў ксёндз Давідэ Фіока, які супрацоўнічаў у працэсе беатыфікацыі. Італьянскі святар, як і Ян Павел I, нарадзіўся ў Канале д'Агорда і ўдзельнічаў у інаўгурацыі яго пантыфікату. “Ужо тады землякі Папы вельмі ганарыліся ім, цяпер яны шчаслівыя, што яго асоба выйшла з ценю і свет зноў успомніць аб ім”, - падкрэсліў ксёндз Фіока ў інтэрв’ю Vatican News.

“Стала цудоўным супадзеннем, што абвяшчэнне даты беатыфікацыі адбылося практычна адначасова з прамовамі Францішка на тэму пакоры, аб якой ён казаў і на агульнай аўдыенцыі, і ў звароце да Рымскай курыі. Пакора – адно з самых важных пасланняў Яна Паўла I. Менавіта пра гэта ён казаў падчас першай аўдыенцыі пасля свайго абрання, паказваючы, што менавіта пакора з’яўляецца антыфонам да ўваходу ў яго пантыфікат. Гэтая тэма шырока прысутнічала ў яго вучэнні з тых часоў, калі ён быў біскупам”, - заўважыў святар.

Беатыфікацыя Яна Паўла I адбудзецца 4 верасня 2022 года ў Ватыкане. Цырымонію ўзначаліць папа Францішак.
 

29 снежня 2021, 09:44
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031