Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Папа падчас сустрэчы з суддзямі Трыбунала Рымскай Роты. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас сустрэчы з суддзямі Трыбунала Рымскай Роты. Ілюстрацыйнае фота 

Папа хоча даць імпульс рэформе кананічнага працэсу ў Італіі

Пантыфік заснаваў Папскую камісію пры Трыбунале Рымскай роты, заданнем якой будзе правядзенне праверкі і аказанне дапамогі ў рэалізацыі рэформы працэсу прызнання несапраўднасці сужэнства ў дыяцэзіях Італіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

26 лістапада 2021 г. у Ватыкане быў абнародаваны адмысловы motu proprio Святога Айца. Заснаваная ім структура будзе дзейнічаць пад кіраўніцтвам дэкана Трыбунала Рымскай Роты, манс. Алехандра Арэлана Сэдзіё. У яе склад увайшлі два суддзі Трыбунала: манс. Віта Анджэла Тадзіска і манс. Давідэ Сальваторэ, а таксама прадстаўнік Канферэнцыі Біскупаў Італіі – біскуп Вінчэнца Пізарэла, пастыр дыяцэзіі Орыя.

Папа нагадаў, што ў 2015 г. ён выдаў Апостальскі ліст Mitis Iudex Dominus Iesus, дзякуючы якому кананічны працэс прызнання несапраўднасці сужэнства стаў больш простым і даступным за кошт умацавання адказнасці дыяцэзіяльных біскупаў, судовая ўлада якіх па сваёй прыродзе “прадугледжвае блізкасць паміж суддзёй і вернікам”.

Святы Айцец патлумачыў, што новая Камісія павінна будзе падтрымаць Касцёл у Італіі ў “прыняцці рэформы”, даючы “новы імпульс” ажыццяўленню ўказанняў, змешчаных у Апостальскім лісце Mitis Iudex Dominus Iesus.

Новая Папская камісія павінна будзе здзяйсняць праверку і дапамагаць у поўным і неадкладным ажыццяўленні гэтай рэформы ў Касцёле ў Італіі, што дапаможа яму “паказаць вернікам аблічча велікадушнай маці ў пытанні,  шчыльна звязаным са збаўленнем душ”, - перакананы Папа. Напрыканцы сваёй дзейнасці Камісія павінна будзе падрыхтаваць дэтальную справаздачу адносна выкарыстання ў Італіі новых нормаў прызнання несапраўднасці сужэнства.

26 лістапада 2021, 12:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930