Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Лагатып святкавання 50-годдзя CCEE Лагатып святкавання 50-годдзя CCEE 

50-годдзе аб’яднання біскупаў Еўропы адзначаць у Рыме

Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE) адзначыць сваё 50-годдзе ў Рыме. Старшыні епіскапатаў еўрапейскіх краін сустрэнуцца ў сталіцы Італіі 23-26 верасня 2021 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Удзельнікаў штогадовай пленарнай асамблеі прыме папа Францішак і Прэзідэнт Італіі Сержа Матарэла. Плануецца, між іншым, урачыстая літургія з удзелам Пантыфіка ў базыліцы св. Пятра і наведванне Прэзідэнцкага палаца ў Рымскім квірынале.

Сёлетні форум пройдзе на тэму "CCEE – 50 гадоў на службе Еўропы. Памяць і перспектывы ў кантэксце Fratelli tutti". Папская энцыкліка, апублікаваная ў кастрычніку 2020 г., зойме цэнтральнае месца ў "аналізе сітуацыі ў Еўропе", у прыватнасці, у кантэксце суіснавання Касцёла і грамадства.

Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (лац. Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae) была створана ў 1971 г. і цяпер аб'ядноўвае ўсіх старшынь епіскапатаў кантынента і іерархаў краін, дзе няма біскупскіх канферэнцый: з Люксембурга, Манака і Кіпра, Малдовы і Эстоніі. Сюды ўваходзіць і грэка-каталіцкі епарх Мукачава ва Украіне.

З 2016 г. старшынёй CCEE з'яўляецца кард. Анджэла Баньяска, арцыбіскуп-эмерыт Генуі, а віцэ-старшынямі: кард. Вінцэнт Нікалс, арцыбіскуп Вэстмінстэрскі, і арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, арцыбіскуп Познанскі. Сакратарыят Рады знаходзіцца ў швейцарскім Санкт-Галене.
 

05 верасня 2021, 12:07
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930