Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Musica sull'Acqua (Water Music) - SUITE n°3 in RE Maggiore
Расклад Падкасты
Кс. Габрыэль Раманэлі Кс. Габрыэль Раманэлі 

Касцёл у Сектары Газа раздзяляе цяжкасці насельніцтва

Дамова паміж Ізраілем і Катарам адносна дапамогі сем’ям у Сектары Газа з’яўляецца важным крокам, каб рэгіён мог выйсці з ізаляцыі, лічыць пастыр мясцовай каталіцкай парафіі кс. Габрыэль Раманэлі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Ізраіль абвясціў аб новым механізме размеркавання гуманітарнай дапамогі, якую Катар аказвае Сектару Газа. Раней грошы пастаўляліся наяўнымі праз пераход, які кантралюе Ізраіль. У маі гэты канал быў перакрыты, каб сродкі не траплялі ў рукі Хамас. Абмежавальныя меры, аднак, абцяжарылі і без таго складаную гуманітарную сітуацыю ў рэгіёне. Каб пераадолець яе, Ізраіль і Катар дамовіліся размяркоўваць сродкі пры пасярэдніцтве ААН. Яны будуць трапляць непасрэдна на банкаўскія рахункі сем’яў у Газе, а кантраляваць пераводы будуць ізраільскія органы, каб грошы накіроўваліся выключна людзям у патрэбе.

“Такія пагадненні патрэбныя, каб Газа не заставалася ізаляванай. Дванаццаць гадоў эмбарга прывялі да пэўнага роду “усеагульнага пакарання”, - сказаў у інтэрв’ю Vatican News кс. Раманэлі. На яго думку, дамова з’яўляецца крокам наперад у тым, каб “Газа магла функцыянаваць як Заходні бераг ракі Іардан, і як частка Палестыны магла ўключыцца ў супольнасць народаў”.

Святар назваў трагічнай гуманітарную сітуацыю ў рэгіёне, дзе ўзровень беспрацоўя складае каля 50%. На яго думку, насельніцтва Газы не будзе мець надзеі, пакуль не наступяць мір і справядлівасць. У сваю чаргу невялікая хрысціянская супольнасць раздзяляе цяжкасці са сваімі суайчыннікамі мусульманскага веравызнання. Мясцовы Касцёл, праз Caritas, школы і парафіяльныя структуры, імкнецца падтрымліваць людзей, у першую чаргу сем’і, дзяцей і моладзь, - падзяліўся кс. Габрыэль Раманэлі.
 

21 жніўня 2021, 10:46
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031