Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лагатып Фестываля моладзі ў Меджугор’і Лагатып Фестываля моладзі ў Меджугор’і 

Кардынал Сара да моладзі: Эўхарыстыя – лек для душы

Кардынал Рабэр Сара ўзначаліў св. Імшу на распачацце міжнароднага ХХХІІ Фестываля моладзі, які праходзіць з 1 па 6 жніўня 2021 г. у Меджугор’і. У форуме бяруць удзел прадстаўнікі 23 краін свету.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Мы прыбылі сюды, каб аднавіць нашу веру з Езуса Хрыста, нашага Адкупіцеля, а гэта значыць устанавіць сапраўдную і жыццёвую лучнасць з Ім”, - сказаў ва ўступе да гаміліі былы прэфект Кангрэгацыі Божага культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў. Іерарх заклікаў моладзь задумацца пра тое, якое месца Езус займае ў іх жыцці.

“Мы адчулі патрэбу вырушыць у гэту пілігрымку, падобную на духоўную трэніроўку, бо, жывучы зануранымі ў свет, які намагаецца жыць без Бога, мы прагнем сустрэцца з Ім. Мы прыйшлі сюды, каб “падзарадзіць нашы батарэі”, лепш жыць у Яго прысутнасці і быць здольнымі сведчыць аб ззянні Праўды і Божай міласэрнасці”, - сказаў кардынал.

Іерарх нагадаў юнакам і дзяўчатам пра тое, што Бог ведае людскія сэрцы і прагне адказаць на іх самыя глыбокія памкненні, на “голад любові і прагу Абсалюта, якія нас непакояць”. Кардынал Сара падкрэсліў, што “найлепшым лекам” ад смяротнай хваробы душы з’яўляецца Хлеб Жыцця – Найсвяцейшая Эўхарыстыя.

Праграма Фестываля моладзі ў Меджугор’і ўключае ў сябе штодзённую малітву, св. Імшу і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, спевы, катэхезы, сведчанні, прагляд рэлігійных фільмаў. Да ўдзельнікаў форума скіраваў пасланне папа Францішак, заклікаючы юнакоў і дзяўчат не баяцца ісці за Хрыстом, наследуючы прыклад Багародзіцы.
 

03 жніўня 2021, 11:56
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930