Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Генрык Хосэр Арцыбіскуп Генрык Хосэр 

Францішак спачувае ў сувязі са смерцю арцыбіскупа Хосэра

Папа запэўніў у малітоўнай еднасці духавенства і вернікаў у Польшчы, узносячы падзяку за жыццё і працу арцыбіскупа Генрыка Хосэра, Апостальскага візітатара ў Меджугор’і.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Іерарх адышоў у вечнасць 13 жніўня 2021 г. ва ўзросце 78 гадоў. Яго пахаванне адбылося 20 жніўня ў Варшаве. Пантыфік выказаў сваю блізкасць Касцёлу ў Польшчы ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай на імя Біскупа Варшаўска-Пражскага Рамуальда Камінскага.

Спасылаючыся на дэвіз памерлага іерарха – Maior est Deus (Бог – большы) – Францішак падкрэсліў, што гэтыя словы суправаджалі арцыбіскупа Хосэра на працягу ўсяго жыцця і “вызначалі лад яго мыслення, іерархію каштоўнасцей, прыняцце рашэнняў і кірункі душпастырскай дзейнасці”. Ён з апостальскай адвагай ішоў у свет, давяраючы таму, што “Бог большы за наша сэрца і ведае ўсё”, - напісаў Папа.

Святы Айцец заўважыў, што на працягу свайго жыцця арцыбіскуп Хосэр з адданасцю выконваў сваё служэнне як лекар, святар у супольнасці палатынаў, місіянер, аніматар у сферы душпастырства сем’яў і аховы здароўя, прадстаўнік Святога Пасаду ў Руандзе і сакратар ватыканскай Кангрэгацыі евангелізацыі народаў, а потым як Біскуп Варшаўска-Пражскі і, нарэшце, як Апостальскі візітатар у Меджугор’і.

Пантыфік нагадаў словы спачылага: “Калі гляджу на маё служэнне ў цэлым, то бачу, што Божы провід прадбачаў маю місію ў Касцёле. Кожны папярэдні этап рыхтаваў мяне да наступнага. Бог дазволіў мне рэалізавацца”. На завяршэнне спачувальнага паслання Францішак даручыў плёны жыцця і душпастырства арцыбіскупа Хосэра Божай Міласэрнасці, молячыся, каб Пан прыняў яго да сваёй хвалы.
 

21 жніўня 2021, 11:37
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031