Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме Санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме 

Фаціма: Дзень мігранта пройдзе з вялікай колькасцю пілігрымаў

Святкаванне Дня мігранта, якое адбудзецца 13 жніўня 2021 г. у санктуарыі Маці Божай Ружанцовай у Фаціме, пройдзе з удзелам вялікай колькасці пілігрымаў, але з захаваннем санітарных абмежаванняў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Урачыстасці ўзначаліць арцыбіскуп Люксембурга, кардынал Жан-Клод Олерыш. Улады санктуарыя ўдакладнілі, што на мерапрыемствы, якія супадуць з 104-й гадавінай жнівеньскага аб’яўлення Маці Божай у Фаціме, збіраюцца масава прыехаць партугальцы, якія жывуць у іншых краінах Еўропы, у асноўным у Францыі і Швейцарыі.

Будзе працягваць дзейнічаць абавязак выкарыстання ахоўных масак і захавання сацыяльнай дыстанцыі, нягледзячы на абвяшчэнне ўрадам Партугаліі паступовага скасавання санітарных абмежаванняў да верасня. Таксама захаваецца абмежаванне колькасці прысутных на галоўнай плошчы – не больш за 7,5 тыс.

У канцы ліпеня ўрад Антоніа Косты абвясціў адзіныя санітарныя правілы для ўсёй краіны і заявіў аб змякчэнні супрацьэпідэмічных абмежаванняў. Праца сферы грамадскага харчавання падоўжана да 2.00, уваход у бары і рэстараны больш не абмяжоўваецца наяўнасцю пасведчання аб вакцынацыі, за выключэннем выхадных. Чакаецца, што ў верасні будзе зняты абавязак насіць ахоўныя маскі на вуліцы і ліміт месцаў у грамадскім транспарце.
 

05 жніўня 2021, 12:14
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930