Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Падчас сустрэчы Фанцішка з Канферэнцыяй Біскупаў Шатландыі Падчас сустрэчы Фанцішка з Канферэнцыяй Біскупаў Шатландыі  

Шатландыя: епіскапат чакае візіту Святога Айца

Шатландскія біскупы вітаюць перспектыву сустрэчы з Францішкам, які ў лістападзе плануе адправіцца ў Глазга на кліматычны саміт COP26, - паведамілі ў прэс-службе мясцовага епіскапату.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прадстаўнік Канферэнцыі Біскупаў Шатландыі заявіў, што мясцовыя іерархі выказваюць сваю малітоўную падтрымку Пантыфіку асабліва зараз, калі ён аднаўляецца пасля нядаўняй аперацыі.

Прэс-сакратар дадаў, што Папа будзе знаходзіцца ў Шатландыі вельмі кароткі адрэзак часу, большую частку якога ён правядзе на COP26. "Нягледзячы на тое, што мы хацелі б бачыць шмат душпастырскіх, экуменічных і міжканфесійных сустрэч падчас яго знаходжання ў нашай краіне, абмежаванне па часе, на жаль, азначае, што такая праграма будзе немагчымай", - сказаў прадстаўнік шатландскага епіскапату.

Раней кардынал Пітэр Тарксан пацвердзіў атрыманне афіцыйнага запрашэння на адрас Пантыфіка з боку арганізатараў кліматычнай канферэнцыі ААН. Дарэчы, магчымасць прыезду на сустрэчу разглядае таксама Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Афіцыйную прапанову асабіста прыбыць на саміт Францішку зрабіў і спецыяльны пасланнік урада ЗША па пытаннях клімату Джон Кэры падчас свайго візіту ў Ватыкан.

Кліматычны саміт ААН пройдзе ў Глазга, сталіцы Шатландыі, у лістападзе. Яго мэты ўключаюць: абмежаванне глабальнага пацяплення да 1,5 градусаў Цэльсія, абарону супольнасцей і іх прыроднага асяроддзя пражывання, мабілізацыю да фінансавання праектаў па абароне навакольнага асяроддзя і сумесную працу дзеля паскарэння дзеянняў у гэтым кірунку.
 

12 ліпеня 2021, 11:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930