Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Рабэр Сара выдаў кнігу з парадамі для святароў

Папа прапануе цудоўную метафару Касцёла як палявога шпіталя, але нямногія задумваюцца пра тое, што гэта значыць, і што гэты шпіталь патрабуе добра падрыхтаваных лекараў, - лічыць кардынал Рабэр Сара.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Былы прэфект Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў падрыхтаваў новую кнігу пад назвай На службе праўдзе (A servizio della verità), якая ў бліжэйшыя дні з’явіцца на паліцах італьянскіх кнігарняў. Выданне ўяўляе сабой зборнік разважанняў, скіраваных да святароў. Кардынал Сара заклікае іх да сур’ёзнага вывучэння тэалогіі, каб былі здольнымі адказваць на патрабаванні, якія ставіць перад Касцёлам Францішак.

Іерарх заўважыў, што ў Італіі падрыхтоўка лекара працягваецца каля дванаццаці гадоў. Таксама і святары, якія служаць у “палявым шпіталі” патрабуюць належнай фармацыі, каб маглі ратаваць жыцці. Не дастаткова толькі добрай волі, патрэбна кампетэнтнасць, - дадаў кардынал.

Былы прэфект прызнаў, што існуюць такія напрамкі тэалогіі, якія не дапамагаюць у жыцці і місіі Касцёла, і замест таго, каб паглыбляць веру, аддаляюць ад яе. Ён нагадаў іранічныя словы Францішка пра тое, што некаторых тэолагаў, варта было б адправіць на адну выспу, каб Касцёл ішоў наперад, а яны маглі далей дыскутаваць пра свае абстрактныя і ідэалагічныя погляды.

У той жа час добрая тэалогія, заснаваная на Божым слове і вучэнні Касцёла, не з’яўляецца пагрозай. Яе адметная рыса – любоў да Бога, які з’яўляецца аб’ектам вывучэння, - падкрэсліў кардынал Рабэр Сара.
 

08 чэрвеня 2021, 12:12
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930