Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пачынаецца малітоўны “марафон” аб заканчэнні пандэміі

Май у Каталіцкім Касцёле стане часам малітоўнага “марафону” ў інтэнцыі спынення пандэміі і аднаўлення грамадскага жыцця і працоўнай дзейнасці. З ідэяй выступіў Францішак.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

1 мая 2021 г. у 18.00 па рымскім часе Папа правядзе набажэнства перад абразом Найсвяцейшай Панны Марыі, размешчаным над алтаром св. Льва Вялікага ў ватыканскай базыліцы. З гэтай нагоды ён благаславіць ружанцы, вырабленыя адмыслова для гэтай падзеі; яны адправяцца ў трыццаць марыйных санктуарыяў – удзельнікаў “марафону”. 31 мая Святы Айцец завершыць малітоўную ініцыятыву ля марыйнага алтара ў Ватыканскіх садах. СМІ Апостальскай Сталіцы правядуць трансляцыі абедзвюх падзей; яны будуць суправаджацца сурдаперакладам.

У марыйных санктуарыях будуць маліцца Ружанцам на мясцовай мове і ў адпаведнасці з мясцовымі традыцыямі. За трансляцыямі набажэнстваў можна сачыць кожны дзень на афіцыйных каналах Апостальскай Сталіцы ў 18.00 па рымскім часе.
 

01 мая 2021, 11:26
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930