Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ліст Кангрэгацыі Веравучэння да епіскапату ЗША

Святы Пасад заклікаў біскупаў ЗША да асцярожнасці ў дыскусіях адносна фарміравання падыходу да палітыкаў-католікаў, якія падтрымліваюць законы, што дазваляюць аборты, эўтаназію і іншае маральнае зло.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ліст па гэтым пытанні старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША, арцыбіскупу Хасэ Гомесу накіраваў кардынал Луіс Ладарыя, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння.

Ватыканскі іерарх адзначыў, што амерыканскім біскупам неабходны "шырокі і мірны дыялог", спачатку паміж сабой, а потым з каталіцкімі палітыкамі, якія не цалкам падтрымліваюць вучэнне Касцёла, каб даведацца пра "прыроду іх стаўлення і разумення імі каталіцкага вучэння”.

Толькі пасля абодвух этапаў дыялогу перад епіскапатам “паўстане няпростая задача вызначэння найлепшага шляху з боку Касцёла ў ЗША для сведчання сур'ёзнай маральнай адказнасці католікаў на дзяржаўных пасадах за абарону чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах”.

“Калі ў выніку будзе прынята рашэнне аб фарміраванні нацыянальнага падыходу, у якім выпадку прыняцце св. Камуніі з’яўляецца годным, такая дэкларацыя павінна выражаць сапраўдны кансэнсус біскупаў па гэтым пытанні”, - заявіў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, спасылаючыся на дакумент св. Яна Паўла ІІ ад 1998 г. аб Канферэнцыях Біскупаў.

Кардынал Ладарыя звярнуў асаблівую ўвагу на пункт 22 Апостальскага ліста Apostolos suos, прысвечанага тэалагічна-прававой прыродзе біскупскай канферэнцыі, у якім гаворыцца, што епіскапаты могуць публікаваць дактрынальныя дэкларацыі, калі "яны прымаюцца аднагалосна", прыняцця большасцю галасоў "недастаткова для публікацыі без адабрэння Святога Пасаду”. Ён таксама прывёў пункт 24 гэтага дакумента, у якім гаворыцца, што Канферэнцыя Біскупаў не павінна перашкаджаць аўтарытэту асобнага біскупа ў яго дыяцэзіі.

Іерарх папярэдзіў, што без аднадушнасці біскупаў нацыянальная палітыка, "улічваючы яе патэнцыяльна супярэчлівы характар", можа "стаць крыніцай рознагалосся, а не адзінства ў епіскапаце і Касцёле ў ЗША". Ён прапанаваў разглядаць пытанне ў больш шырокім кантэксце прыняцця св. Камуніі ўсімі вернікамі, а не толькі адной катэгорыяй католікаў.

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння таксама падкрэсліў неабходнасць улічваць важнасць праблемы, што выходзіць за межы ЗША. Ён прапанаваў “прыкладаць максімум намаганняў” для дыялогу з біскупскімі канферэнцыямі іншых краін, што паспрыяе “падтрыманню адзінства ў Паўсюдным Касцёле”.
 

11 мая 2021, 12:18
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930