Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Біскуп Аляксандр Яшэўскі падчас сустрэчы з Францішкам у Ватыкане Біскуп Аляксандр Яшэўскі падчас сустрэчы з Францішкам у Ватыкане 

Біскуп Яшэўскі аб Будславе: разлічваем на салідарнасць Папы

Старшыня спецыяльнай камісіі па ліквідацыі наступстваў пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай спадзяецца, што “Святы Айцец, даведаўшыся пра пажар, засведчыць сваю салідарнасць”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як распавёў Беларускай рэдакцыі Vatican News біскуп Аляксандр Яшэўскі, на дадзены момант забаронена эксплуатацыя будынка храма, з дазволу следчых ідзе разбор рэшткаў згарэлай страхі. “Таксама працягваюцца работы па разборы завалаў на даху бакавых нефаў, абгарэлых частак унутры храма, для прасушкі былі падняты на спецыяльныя падстаўкі алтары і лаўкі, вядуцца работы па прасушцы органа”, - падзяліўся апошнімі навінамі іерарх.

Старшыня антыкрызіснай камісіі нагадаў, што інфармацыя пра задымленне на даху касцёла ў Будславе паступіла ратавальнікам у 7.47 раніцы 11 мая 2021 г. ад пробашча, кс. Дзмітрыя Дубовіка, а ўжо праз 4 хвіліны падраздзяленне МНС прыбыло на месца.

Адразу ж была арганізавана эвакуацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, абраза Маці Божай Будслаўскай, іншых каштоўнасцей. “Усё ўдалося выратаваць. Будслаўскі абраз зараз знаходзіцца пад аховай. У будынку касцёла застаўся толькі арган, які немагчыма было вынесці. Каля яго дзяжурылі ратавальнікі МНС, засцерагаючы ад агню”, - пацвердзіў біскуп Яшэўскі.

Што тычыцца наступных крокаў, адзначыў старшыня камісіі, у бліжэйшы час будзе падпісана дамова з экспертнай арганізацыяй на абследаванне храма, каб па яго выніках замовіць дакументацыю па аднаўленні.

Акрамя таго, на рэканструкцыю спатрэбіцца дазвол ад Міністэрства культуры Беларусі. “Заўтра я сустракаюся з Наталляй Хвір, начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі па пытанні Будслава. Акрамя таго, камісія ўжо наладзіла кантакты з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, якія хочуць супрацоўнічаць у рэканструкцыі касцёла. А што тычыцца маштабнага збору ахвяраванняў, то людзі да гэтага дня ўжо пералічылі каля 170 тыс. беларускіх рублёў. Усім, хто ахвяраваў – велізарная падзяка! Мы спадзяёмся, што таксама Святы Айцец, даведаўшыся пра пажар, засведчыць сваю салідарнасць”, - пракаментаваў сітуацыю біскуп.

Сказаць пра прычыну ўзнікнення пажару пакуль немагчыма, дадаў іерарх, ідзе комплексная пажарна-тэхнічная экспертыза. Следчы камітэт Беларусі напярэдадні завёў крымінальную справу па артыкуле “Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду ў буйным памеры”.
 

13 мая 2021, 18:57
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930