Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Allegro vivace)
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рэакцыя епіскапату Венгрыі на рашэнне Папы наведаць краіну

Мы вельмі рады, што Святы Айцец асабіста абвясціў аб сваім рашэнні прыехаць у Будапешт на заключную св. Імшу 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, - гаворыцца ў заяве венгерскага епіскапату.

Папа пацвердзіў свой намер паехаць у Венгрыю 8 сакавіка 2021 г. падчас сустрэчы з журналістамі ў самалёце, калі вяртаўся з Ірака ў Рым. Ён не выключыў, што таксама наведае суседнюю Славакію.

Міжнародны эўхарыстычны кангрэс у Будапешце пройдзе з 5 па 12 верасня 2021 г. Першапачаткова ён павінен быў адбыцца ў 2020 г. Аднак з прычыны пандэміі Папа вырашыў перанесці яе на год. Мэта Кангрэса – умацаваць веру католікаў, абнавіць ідэнтычнасць хрысціянскай супольнасці шляхам новай евангелізацыі, паглыбіць саюз з Хрыстом, унесці ўклад у прымірэнне паміж народамі і стаць магчымасцю для дыялогу паміж хрысціянамі.

Мы ўпэўнены, напісалі венгерскія біскупы, што прысутнасць Святога Айца стане вялікім заахвочваннем і духоўным умацаваннем для ўсіх нас і для ўдзельнікаў Эўхарыстычнага кангрэса.
 

10 сакавіка 2021, 10:41
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031