Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro con brio
Расклад Падкасты
Мітрапаліт Антыахійскай Праваслаўнай Царквы Гатас (трэці злева) Мітрапаліт Антыахійскай Праваслаўнай Царквы Гатас (трэці злева) 

Праваслаўны Мітрапаліт дзякуе Пантыфіку за візіт у Ірак

Праваслаўны Мітрапаліт Багдада лічыць, што візіт Папы ў Ірак – не толькі гістарычная падзея для хрысціян, але і пераломны момант для ўсіх іракцаў, якія бачаць у Францішку прыхільніка міру і згоды.

Мітрапаліт Гатас (Хазім) адзначыў, што дзякуючы Святому Айцу хрысціяне зноў адчулі сябе паўнапраўнымі грамадзянамі Ірака. “Для нас словы Папы – вялікае суцяшэнне і ажыўленне. Нам патрэбная толькі надзея на будучыню”, - сказаў Vatican News іерарх Антыахійскай Праваслаўнай Царквы.

“Як хрысціяне, мы зараз слабыя ў Іраку. Гэта паломніцтва дае нам сілы, прымушае адчуць, што мы не самотныя. У мяне склалася ўражанне, што да гэтага часу мы не думалі пра будучыню краіны, у нас не было надзеі, што мы зможам аднавіцца пасля столькіх бедстваў. Цяпер сярод нас знаходзіцца Папа, і яго словы глыбока кранаюць сэрцы ўсіх іракцаў. Я перакананы, што яго пасланне пра мір, пра тое, наколькі дрэнная вайна, пра забойствы і гвалт, глыбока ўвойдзе ў сэрцы тых, хто знаходзіцца ва ўладзе”, - адзначыў Мітрапаліт.

Праваслаўны іерарх лічыць, што ў працэсе адбудовы іракскай нацыі надзвычай важны міжрэлігійны дыялог, вялікім энтузіястам якога з'яўляецца Францішак. Гэта добра было бачна падчас візіту: прадстаўнікі ўсіх рэлігій, якія прысутнічаюць у Іраку, маглі сустрэцца з Папам.

“Ён дэманструе нам, што кожны чалавек заслугоўвае павагі, і пачынаць трэба ад сваіх суседзяў. Мы ўсе разам жывём у Іраку. Мы тут, каб жыць разам, а не ненавідзець адно аднаго і быць адно супраць аднаго”, - падкрэсліў Мітрапаліт Антыахійскай Праваслаўнай Царквы.
 

08 сакавіка 2021, 11:06
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031