Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Missa Solemnis, in Re Maggiore, Op.123, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ірландскі санктуарый стаў міжнародным – рашэнне Святога Пасаду

Апостальская Сталіца абвясціла базыліку Маці Божай Нокскай у Ірландыі міжнародным марыйным і эўхарыстычным санктуарыем. З гэтай нагоды 19 сакавіка 2021 г. Францішак скіраваў відэапасланне.

Папа адзначыў, што наданне афіцыйнага статусу санктуарыю ў Нок накладае вялікую адказнасць: ірландцы пакліканы гасцінна прымаць усіх пілігрымаў з любых куткоў зямлі, “бачачы ў іх братоў і сясцёр, якія жадаюць дзяліцца сваім досведам малітвы ў духу ўсеагульнага братэрства”.

“Няхай гасціннасць спалучаецца з міласэрнай любоўю і стане дзейсным сведчаннем сэрца, адкрытага для Слова Божага і ласкі Духа Святога, якая дае моц. Няхай эўхарыстычная таямніца, якая аб'ядноўвае нас з уваскрослым Панам і адно з адным, будзе сталай апорай для вернасці нашаму пакліканню вучняў-місіянераў; менавіта такой з’яўляецца Найсвяцейшая Дзева Марыя, якая стала пілігрымам Евангелля свайго Сына. Няхай вас ахоўвае і суцяшае яе міласэрнае аблічча”, - звярнуўся да ірландцаў Францішак.
 

20 сакавіка 2021, 12:25
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930