Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Заключны этап падрыхтоўкі да візіту Папы ў Ірак

Падрыхтоўка да візіту Папы ў Ірак, які адбудзецца ў пачатку сакавіка, знаходзіцца ў заключнай фазе. Ён адправіцца ў краіну, параненую вайной і гвалтам, дзе сустрэнецца з хрысціянскай меншасцю і прадстаўнікамі рэлігій.

Паводле кардынала Леанарда Сандры, візіт Францішка – гэта пераход ад слоў братэрства, выказаных у дакуменце з Абу-Дабі і ў энцыкліцы Fratelli tutti, да ўчынкаў і жэстаў згоды.

“Папа хоча суцешыць іракскі народ, асабліва мясцовы Касцёл, але ў яго яшчэ адна мэта – прадэманстраваць усяму свету, што братэрства хрысціян і мусульман магчыма”, - сказаў прэфект Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў.

“Я думаю, што гэта канкрэтны крок ад слоў да дзеяння. Крок, які быў бы яшчэ больш рэалістычным, калі б Папа адправіўся ў Ліван, які Ян Павел II назваў "краінай паслання", а Бэнэдыкт XVI – "краінай-майстэрняй". Гэтыя тэрміны вынікаюць з таго, што Ліван з'яўляецца жывым доказам магчымасці мірнага суіснавання паміж хрысціянамі і мусульманамі. Вельмі важна, каб тэорыі пра пабудову братэрскага свету не толькі заставаліся на паперы, але і ўкараняліся ў канкрэтнае жыццё людзей і грамадства”, - лічыць кардынал Сандры.
 

23 лютага 2021, 11:47
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031