Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Эксперт: не будзем падманваць сябе тым, што скандалы за намі

Сёння ў Касцёле шмат адбываецца ў сферы барацьбы са злоўжываннямі. Аднак існуе ілжывае перакананне, што скандалы хутка скончацца, што мы хутка справімся з усім дзякуючы новым правілам.

На гэта звярнуў увагу кс. Ханс Цольнэр, ватыканскі эксперт па барацьбе з злоўжываннямі. Паводле яго, Касцёл будзе змагацца з праблемай доўгі час, бо сам закон не робіць людзей святымі.

У інтэрв'ю швейцарскаму агенцтву Cath.ch езуіт падкрэсліў, што ў Касцёле павінны адбыцца змены ў адносінах. Мы да гэтага часу не можам прызнаць сваіх памылак. Кожнае прызнанне віны даецца нам складана, вінаватых у злоўжываннях і тых, хто іх пакрываў, па-ранейшаму бароняць. Кар'ера і добрая рэпутацыя ўсё яшчэ больш важныя за праўду.

Член Папскай камісіі па абароне непаўналетніх падкрэсліў, што паміж злоўжываннямі і цэлібатам не існуе сувязі. Гэта пацвярджаецца ўсімі навуковымі даследаваннямі, у тым ліку тымі, якія не праводзіліся па замове Касцёла.

Тыя ж навуковыя даследаванні паказалі, што за апошнія 70 гадоў 4-5% дыяцэзіяльных святароў і 3-4% законных святароў і братоў дапускалі злоўжыванні ў адносінах да непаўналетніх. Мяркуецца, што падобная статыстыка ў такіх прафесіях, як спартыўныя трэнеры, выкладчыкі, псіхолагі і ўрачы. Аднак падрабязных дадзеных па гэтых катэгорыях няма. Сёння толькі каталіцкія святары – адзіная з даследаваных у гэтым плане, - заўважыў прафесар Цольнэр.

Эксперт таксама звярнуў увагу на тое, што ў выпадку злоўжыванняў у Касцёле тэрмін педафілія выкарыстоўваецца няправільна. Паводле дадзеных, прадстаўленых у 2010 г. кс. Чарльзам Шыклунай, цяперашнім арцыбіскупам Мальты, адказным у Кангрэгацыі Веравучэння за барацьбу са злоўжываннямі, усяго 10% ахвяр злоўжыванняў духавенства былі дзецьмі. 90% выпадкаў – гэта не педафілія, а эфебафілія – кантакты з непаўналетнімі ў канцы падлеткавага ўзросту, пачынаючы з 15 гадоў. У гэтай катэгорыі ў 70-80% выпадкаў ахвярамі былі хлопчыкі. Прыведзеныя дадзеныя і ўсе іншыя даследаванні пацвярджаюць, што ахвярамі амаль заўсёды становяцца падлеткі мужчынскага полу, - заўважыў кс. Цольнэр.

Кіраўнік Цэнтра абароны дзяцей у Папскім грыгарыянскім універсітэце прызнаў, што Касцёл распрацаваў па-сапраўднаму добрыя правілы паводзін у сферы барацьбы са злоўжываннямі, але неабходна паслядоўнасць у іх прымяненні. Католікі таксама павінны ўсведамляць, што гарантаванне бяспекі непаўналетніх – гэта адказнасць кожнага, а не толькі духавенства або штатных касцёльных супрацоўнікаў.
 

27 студзеня 2021, 11:21
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031