Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кітайскія католікі. Ілюстрацыйнае фота Кітайскія католікі. Ілюстрацыйнае фота 

Дзяржсакратар: да такой дамовы з Кітаем імкнуліся апошнія Папы

“Каб дыялог прынёс больш паслядоўны плён, неабходна працягваць яго. За гэтыя два гады я заўважыў прыкметы збліжэння сярод кітайскіх католікаў”, - адзначыў Дзяржсакратар Яго Святасці.

Кардынал П’етра Паралін выступіў у Мілане на форуме, прымеркаваным да 150-годдзя прысутнасці Папскага інстытута замежных місій у Кітаі.

Часовае пагадненне, якое Апостальская Сталіца падпісала з КНР і якое тычыцца прызначэння біскупаў, “з’яўляецца толькі зыходным пунктам” з пэўнымі вынікамі: каб “дыялог прынёс больш паслядоўны плён, трэба яго працягваць”, - заявіў кіраўнік дыпламатыі Святога Пасаду на форуме пад назвай: “Іншы Кітай. Час крызісу, час перамен”.

Кардынал звярнуўся да гісторыі і нагадаў, што з часоў Пія XII Святы Пасад “адчуваў патрэбу ў дыялогу, нават калі абставіны таго часу вельмі ўскладнялі яго”. Шлях зноў адкрыўся ў 1980-х. Іерарх патлумачыў, што ўсе Пантыфікі, ад Паўла VI да Францішка, шукалі тое, што Бэнэдыкт XVI назваў пераадоленнем “цяжкай сітуацыі непаразумення і неразумення”, якая “не прыносіць карысць ні кітайскім уладам, ні Каталіцкаму Касцёлу ў Кітаі”. Па словах Параліна, Бэнэдыкт XVI ухваліў “праект пагаднення аб прызначэнні біскупаў у Кітаі, падпісаць які ўдалося толькі ў 2018 г.”.

Кардынал яшчэ раз удакладніў, што пагадненне носіць не палітычны, а душпастырскі характар. Ён заявіў, што “ведае пра існаванне многіх іншых праблем, якія тычацца жыцця католікаў у Кітаі. Разабрацца з імі пакуль не атрымалася, бо, вядома, шлях да поўнай нармалізацыі ўсё роўна будзе доўгі, як Бэнэдыкт XVI ужо прадказваў у 2007 г.

Аднак пытанне аб прызначэнні біскупаў мае асаблівае значэнне. Паколькі менавіта ад яго невырашэння Касцёл у Кітаі пацярпеў у апошнія шэсцьдзесят гадоў найбольш.

“Упершыню за шмат дзесяцігоддзяў сёння ўсе біскупы ў Кітаі знаходзяцца ў камуніі з Біскупам Рыма” – нагадаў кардынал Паралін. Тыя, хто ведае гісторыю Касцёла ў Кітаі, разумеюць, наколькі гэта важна, бо яшчэ два гады таму магчымасць пасвячэння біскупаў без папскага мандата заставалася адкрытай. Менавіта таму існавала неабходнасць “узняць і канчаткова вырашыць гэтую далікатную праблему” пагадненнем, мэта якога – “дапамагчы мясцовым Касцёлам карыстацца ўмовамі большай свабоды, аўтаноміі і арганізацыі, даць ім магчымасць прысвяціць сябе місіі абвяшчэння Евангелля і садзейнічання інтэгральнаму развіццю чалавека і грамадства”.

У заключэнне Дзяржсакратар Яго Святасці сказаў, што заўважыў “за гэтыя два гады прыкметы збліжэння сярод кітайскіх католікаў, якія доўгі час заставаліся раз’яднанымі па многіх пытаннях”. Гэта важны знак, паколькі каталіцкай супольнасці ў Кітаі “Папа асаблівым чынам даручае імкненне жыць сапраўдным духам прымірэння паміж братамі, робячы канкрэтныя жэсты, якія дапамагаюць пераадолець непаразуменні мінулага, у тым ліку нядаўняга. Такім чынам вернікі, католікі ў Кітаі, змогуць засведчыць сваю веру, сапраўдную любоў, адкрыцца на дыялог паміж усімі народамі і садзейнічанне міру”.
 

03 кастрычніка 2020, 12:28
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930