Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Біскупы краін Еўрасаюза: Fratelli tutti – натхняльная энцыкліка

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) высока ацаніла новую энцыкліку Францішка Fratelli tutti. Падкрэсліваецца, што гэта “компас, які можа стаць карысным для палітыкаў”.

У дакуменце паказаны “шлях да інтэгральнага чалавечага развіцця” і “крокі, неабходныя для трансфармацыі эканамічнай і палітычнай сістэм праз адкрытасць, дыялог, прыхільнасць, салідарнасць, справядлівасць, клопат пра агульны дом, садзейнічанне агульнаму дабру і падтрымку бедных і адрынутых”.

Пантыфік моцна акцэнтуе канцэпцыю аб’яднанай Еўропы, прадугледжаную бацькамі-заснавальнікамі Еўрасаюза, - заявіў генеральны сакратар COMECE, кс. Мануэль Барыас Прыета. Ён запэўніў, што папскі дакумент стане натхненнем для працы біскупаў у бліжэйшыя гады.

Энцыкліка – гэта “заклік да новага спосабу перажывання міжасобасных адносін – не толькі на паперы, не толькі на словах, але і праз нашу паўсядзённую дзейнасць, у прыватным, грамадскім, прафесійным жыцці, якая выходзіць за рамкі сацыяльных, культурных і рэлігійных падзелаў”, - падкрэсліў святар. Ён адзначыў, Езус першым звярнуў увагу на гэта ў прыпавесці пра Добрага Самараніна, а св. Францішак засведчыў падчас сустрэчы з султанам аль-Малік аль-Камалем у 1219 г.

Fratelli tutti (Усе браты) – гэта трэцяя энцыкліка Францішка. Яна прысвечана тэмам братэрства і сацыяльнага сяброўства. Была падпісана 3 кастрычніка 2020 г. у Асізі.
 

22 кастрычніка 2020, 13:26
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930