Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Епіскапат Германіі падчас пленарнага пасяджэння. Ілюстрацыйнае фота Епіскапат Германіі падчас пленарнага пасяджэння. Ілюстрацыйнае фота 

Біскупы Германіі прыедуць у Ватыкан для кансультацый

Прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства, кардынал Бэньяміна Стэла запрасіў у Рым прадстаўнікоў нямецкага епіскапату. Тэмай стане так званы Сінадальны шлях.

Нагадаем, што ініцыятыва Касцёла ў Германіі выклікала рэакцыю Кангрэгацыі ў выглядзе інструкцыі: “Душпастырскае навяртанне парафіяльнай супольнасці на службе евангелізацыйнай місіі Касцёла”, апублікаванай 20 ліпеня 2020 г.

На сустрэчу не быў запрошаны Цэнтральны камітэт нямецкіх католікаў, які з’яўляецца суарганізатарам Сінадальнага шляху, - вынікае з камюніке, апублікаванага прэс-сакратаром Канферэнцыі Біскупаў Германіі Маціясам Копам.

Згодна з паведамленнем, у апошнія дні адбыўся абмен лістамі паміж старшынёй епіскапату, біскупам Георгам Бэтцынгам і прэфектам Кангрэгацыі па справах духавенства на тэму інструкцыі, якая змяшчае тэалагічныя і кананічныя спасылкі на місію парафііі. У Рыме павінна адбыцца дыскусія на гэту тэму. Гэта пытанне ўжо было прадметам рабочых дыскусій паміж прадстаўнікамі Кангрэгацыі і нямецкімі іерархамі.

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі лічыць мэтазгодным абмеркаванне з удзелам прэзідыума Сінадальнага шляху. Біскуп Бэтцынг па магчымасці абмяркуе гэтае пытанне з ватыканскай дыкастэрыяй

, - паведаміў Коп.

У ватыканскай інструкцыі, між іншым, гучыць заўвага адносна дзейнасці парафіяльных рад, душпастырскай і эканамічнай. Гэта асабліва актуальна ў кантэксце Касцёла ў Германіі, дзе такія структуры маюць значны ўплыў на жыццё супольнасці.

Дакумент нагадвае, што Рады маюць кансультацыйны характар і ўзначальваюцца пробашчам. Іх роля заключаецца ў распараджэнні дабротамі парафіі і спрыянні “культуры салідарнай адказнасці, адміністрацыйнай празрыстасці і дапамогі ў патрэбах Касцёла”. Гэта не бюракратычныя органы. Іх галоўная задача – пошук і вывучэнне практычных прапаноў у галіне душпастырскіх і дабрачынных ініцыятыў парафіі ў згодзе з агульным шляхам дыяцэзіі.

У адным з інтэрв’ю кардынал Стэла абверг абвінавачванні ў тым, што інструкцыя абцяжарвае святароў адміністрацыйнымі задачамі: наадварот, дакумент мае на мэце перасцерагчы ад канцэпцыі парафіі як проста “ўстановы” культу.

Там, між іншым, гаворыцца, што свецкія не могуць кіраваць парафіямі, гэтага таксама не можа рабіць група кансэкраваных асоб і свецкіх. Толькі святар можа быць пробашчам.

Ватыканскі дакумент быў па-рознаму прыняты ў Германіі. Некаторыя біскупы назвалі яго “нерэальным і адсталым”. Іншыя іерархі выказалі ўдзячнасць Святому Пасаду – інструкцыя, на іх думку, вызначае місіянерскі кірунак для Касцёла.

У адказ на жорсткую крытыку, кардынал-прэфект заявіў, што будзе рады сустрэцца з прадстаўнікамі нямецкага епіскапату, каб развеяць іх сумневы і абурэнне.
 

27 кастрычніка 2020, 13:34
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930