Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro molto moderato
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Касцёле праходзіць Дзень малітвы за Ліван

Па ініцыятыве Папы 4 верасня 2020 г. у Каталіцкім Касцёле праходзіць Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі Лівана. У гэту блізкаўсходнюю краіну накіраваўся з візітам кардынал Пьетра Паралін.

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы наведаў мараніцкую катэдру св. Юрыя ў Бейруце, дзе сустрэўся з ліванскімі рэлігійнымі лідарамі. Ён нагадаў аб важнасці захавання мірнага суіснавання паміж вызнаўцамі розных рэлігій, падкрэсліваючы, што ўвесь свет патрабуе ўнікальнага прыкладу плюралізма, уласцівага Лівану.

“Нашы пакуты могуць дапамагчы нам ачысціць нашы намеры і ўмацаваць нашу рашучасць у тым, каб разам жыць у міры і годнасці, разам змагацца за лепшы ўрад, які будзе садзейнічаць адказнасці і празрыстасці. Разам мы можам пераадолець насілле і любыя формы аўтарытарызму, развіваючы інклюзіўнае грамадства, заснаванае на павазе да асноўных правоў і абавязкаў”, - сказаў бліжэйшы супрацоўнік Папы.

Кардынал Паралін заахвоціў палітычных лідараў краіны шчыра садзейнічаць развіццю талентаў моладзі, яе імкненню да міра і лепшай будучыні. Ён заўважыў, што “цудоўныя прыклады салідарнасці”, якія можа ўбачыць у Бейруце, “умацоўваюць надзею на будучыню”.

У рамках візіту Дзяржсакратар узначаліў св. Імшу ў санктуарыі Маці Божай Ліванскай у горадзе Джунія на вяршыні пагорку Харыса. У гаміліі ён выказаў упэўненасць у тым, што жыхары Лівана змогуць адбудаваць сваю краіну “з дапамогай сяброў і ў духу ўзаемаразумення, дыялогу і мірнага суіснавання, якім заўсёды адрозніваліся”.

Іерарх нагадаў пра цяжкасці, звязаныя з эканамічным крызісам, які абцяжарыла пандэмія, а таксама пра трагічны выбух у Бейруце, што адбыўся месяц таму. Ён выказаў надзею на тое, што дзякуючы салідарнасці з розных бакоў ліванцы здолеюць напісаць новыя старонкі сваёй гісторыі пад матчыным заступніцтвам Найсвяцейшай Панны Марыі.

Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі Лівана Францішак абвясціў падчас агульнай аўдыенцыі, якая 2 верасня 2020 г. прайшла ў Ватыкане. Пантыфік заклікаў не пакідаць Ліван самотным перад абліччам яго праблем, нагадаўшы, што гэта краіна заўсёды была знакам надзеі, месцам талерантнасці і мірнага суіснавання, унікальным для свайго рэгіёну.
 

04 верасня 2020, 11:47
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031